https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $7,1 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 95,1 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За люты золатавалютныя рэзервы выраслі на $77,5 млн (на 1,1 працэнта) пасля зніжэння ў студзені на $139,9 млн (на 2 працэнты).

У лютым урад і Нацыянальны банк выканалі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму прыкладна $431 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым садзейнічалі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.

7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2019
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Финансы Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме