https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у студзені павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 0,5 працэнта да $3,08 млрд


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.
Беларусь у студзені 2019 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні са студзенем 2018-га на 0,5 працэнта да $3,08 млрд. 

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг перасягнуў $5,8 млрд, што на 2,7 працэнта менш, чым у студзені 2018-га. У тым ліку экспарт склаў $3,08 млрд (рост на 0,5 працэнта), імпарт - $2,76 млрд (спад на 6,1 працэнта). Дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала $322,3 млн (у студзені 2018-га - $128,1 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 4 працэнты да $4,85 млрд. Экспарт тавараў зменшыўся на 2,1 працэнта да $2,42 млрд, імпарт - на 5,9 працэнта амаль да $2,43 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $6,8 млн (у студзені 2018-га яно таксама было адмоўным і складала $105,4 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за студзень 2019 года перасягнуў $1 млрд (104,3 працэнта да студзеня 2018 года). Экспарт паслуг склаў $665,2 млн (рост на 11,5 працэнта), імпарт - $336,1 млн (мінус 7,4 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $329,1 млн (у студзені 2018 года дадатнае сальда складала $233,5 млн).

11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.03.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:419
 
Ключевые слова:
Экспорт Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме