https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кітай падтрымлівае ўступленне Беларусі ў СГА


Пра гэта заявіў прадстаўнік краіны пры СГА Чжан Сянчэнь 25 лютага ў Жэневе на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Кітай падтрымлівае ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). 

"Чжан Сянчэнь падзяліўся бачаннем Кітая адносна актуальных працэсаў рэфармавання арганізацыі, выказаў упэўненасць, што, прайшоўшы праз іх, СГА цалкам захавае сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць як у частцы рэгулявання міжнародных гандлёвых адносін, так і ў тым, што тычыцца механізмаў аховы інтарэсаў дзяржаў-членаў", — адзначылі ў прэс-службе.

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара СГА І Сяачжун падкрэсліў, што сакратарыят арганізацыі працягне аказваць Беларусі "дзейсную падтрымку па пабудове нацыянальнага патэнцыялу для перспектыўнай працы з арганізацыяй". Згодна са звесткамі СГА, у 2017 годзе ў розных курсах і семінарах арганізацыі ўзялі ўдзел 38 беларускіх экспертаў, у 2018 годзе — 83.

Дапкюнас "выказаў перакананасць, што ва ўмовах дэградацыі сістэмы міжнароднага права ў сферах міру і бяспекі, захаванне эфектыўнага міжнароднага рэгулявання эканамічнага падмурку з`яўляецца жыццёва важным для ўсёй міжнароднай супольнасці як у асобе дзяржаўных устаноў, так і для прыватнага бізнесу".

Як паведамлялася, 15 лютага ў Жэневе адбылося 11-е афіцыйнае пасяджэнне рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі. Краіна разлічвае далучыцца да арганізацыі ў 2020 годзе.

Беларусь вядзе працу над уступленнем у СГА з 1993 года. Зараз у арганізацыю ўваходзяць 164 дзяржавы, 22 — працуюць над уступленнем.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2019
 
Дата публикации:26.02.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:427
 
Ключевые слова:
ВТО Товарооборот Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме