https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцебскі футравы камбінат стаў рэзідэнтам СЭЗ "Віцебск"


Новым рэзідэнтам СЭЗ "Віцебск" зарэгістравана ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцебскі футравы камбінат", паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ.
Ва ўмовах свабоднай эканамічнай зоны прадпрыемства мае намер рэалізаваць праект па стварэнні транспартнай інфраструктуры і арганізацыі дапаможнага ўчастка па шыцці загатовак і зборцы абутку.

Як растлумачыла намеснік дырэктара футравага камбіната Алена Кіташава, размова ідзе аб стварэнні транспартнага падраздзялення прадпрыемства і ўчастка вытворчасці па поўным цыкле новага асартыменту абутку з аўчыны.

На гэтыя мэты новы рэзідэнт СЭЗ плануе накіраваць больш за Br3 млн. Праект разлічаны на 5 гадоў, плануецца арганізаваць каля 40 новых рабочых месцаў.

Унітарнае вытворчае прадпрыемства "Віцебскі футравы камбінат" у 2013 годзе ўвайшло ў склад холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко". Пасля маштабнай рэканструкцыі і мадэрнізацыі камбіната створана новае прадпрыемства еўрапейскага ўзроўню з арганізацыяй вытворчасці па нарыхтоўцы пушніна-футравай і аўчынна-шубнай сыравіны і выпуску з яе гатовых вырабаў.

Магутнасці прадпрыемства разлічаны на гадавую перапрацоўку 300 тыс. шкур аўчыны і 250 тыс. шкур пушніны, а таксама вытворчасць прыкладна 20 тыс. верхніх вырабаў і 25-30 тыс. адзінак шапак і іншых вырабаў малой формы.

29 снежня 2018, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:589
 
Ключевые слова:
Віцебск Холдинг СЭЗ Меховой комбинат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме