https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзярждоўг ЗША пабіў рэкорд апошніх 70 гадоў


Дзяржаўны доўг ЗША за час праўлення Дональда Трампа павялічыўся на $2 трлн і дасягнуў максімальнай адзнакі за апошнія 70 гадоў, паведамляе CNN.
 У канцы 2018 года дзярждоўг склаў $21,974 трлн. Калі Дональд Трамп уступіў на пасаду ў пачатку 2017 года, гэта лічба была больш як на два трыльёны меншая. Упраўленне Кангрэса ЗША па бюджэце падлічыла, што дзярждоўг складае 78 працэнтаў ВУП краіны. І гэта самы высокі паказчык з 1950 года.

Кангрэс прагназуе, што да 2028 года памер доўгу дасягне 96 працэнтаў ВУП, калі сітуацыя не зменіцца. Прычым большая яго частка ўзнікне з-за рэкордна нізкай стаўкі карпаратыўнага падатку, якая скарачаецца да 20 працэнтаў.

Паводле слоў старшыні Савета эканамічных кансультантаў Белага дома Кевіна Хасета, Дональд Трамп занепакоены ростам дзярждоўгу.

Прэзідэнт запатрабаваў ад кожнага міністэрства скараціць бюджэт на 5 працэнтаў. У час перадвыбарнай кампаніі 2016 года Трамп паабяцаў пазбавіцца ад дзярждоўгу на працягу васьмі гадоў. Памер доўгу сапраўды пачаў зніжацца ў пачатку 2017 года, аднак зноў прыбавіў у сувязі са змяненнямі ў падатковым заканадаўстве

4 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.01.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:358
 
Ключевые слова:
Госдолг США Финансы Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме