https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская эканоміка ў 2023 годзе, нягледзячы на ўсе выклікі і складанасці, паказала сваю ўстойлівасць


Аб гэтым сказаў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Саўміна з парадкам дня аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі ў 2023 годзе.
"Захавана макраэканамічная збалансаванасць. Дадатнае сальда знешняга гандлю - $481 млн. У параўнанні з 2022 годам сальда знізілася, але таму ёсць аб`ектыўныя прычыны. Дзве з іх ключавыя - гэта зніжэнне экспартных цэн больш як на 15 працэнтаў па шырокай наменклатуры тавараў і рост інвестыцыйнага імпарту ў 1,6 раза з улікам рэалізацыі значнай колькасці інвестыцыйных праектаў у рэспубліцы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у эканоміку прыцягнута $1,6 млрд прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. "Прырост у параўнанні з 2022 годам - 7,3 працэнта, і 75 працэнтаў ад гэтага аб`ёму прамых замежных інвестыцый укладзены ў рэальны сектар", - дадаў прэм`ер-міністр.

"Інфляцыя - у прагнозных параметрах. Прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 105,8 працэнта пры прагнозе не больш за 107-108 працэнтаў. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў інфляцыі сярод краін - удзельніц ЕАЭС", - адзначыў кіраўнік урада.

Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 103,9 працэнта пры заданні 103,8 працэнта. Высокія тэмпы прамысловай вытворчасці забяспечаны Мінпрамам (112,6 працэнта), Мінсельгасхарчам (105,9 працэнта), канцэрнамі "Белнафтахім" (108,9 працэнта) і "Белдзяржхарчпрам" (106,5 працэнта).

"Агульны вывад - эканоміка ў 2023 годзе, нягледзячы на ўсе выклікі і складанасці, спрацавала нядрэнна, паказала сваю ўстойлівасць нават у гэтых умовах", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

21 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.02.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
ВВП Макроэкономика Инвестиции Инфляция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме