https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Захад лічыў немагчымым, а Беларусь зрабіла. Чым беларусы здзівілі апанентаў, растлумачыў эканаміст


Беларусь у 1990-я і 2000-я гады прадэманстравала выдатныя вынікі ў пытаннях мадэрнізацыі. Такую заяву ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА зрабіў расійскі грамадскі дзеяч, эканаміст і публіцыст Міхаіл Хазін.
Эксперт звярнуў увагу, што эканомікі Беларусі і Расіі маюць шмат адрозненняў. Асноўнай праблемай расійскай эканомікі Міхаіл Хазін назваў адсутнасць інвестыцый у рэальны сектар эканомікі, чаго нельга сказаць пра беларускую эканоміку, дзе якраз у рэальны сектар укладваліся вялікія сродкі.

"Беларусь паказала выдатныя вынікі, прадэманстраваўшы ў 1990-я і 2000-я гады, што можна правесці мадэрнізацыю без эканамічнага росту. На Захадзе гэта лічылі немагчымым. Так, вядома, у Беларусі быў рынак Расіі. Але толькі ўявіце сабе на секунду, што такую ж палітыку праводзіла б Расія са сваім унутраным рынкам і са сваімі запасамі вуглевадародаў", - заўважыў расійскі эканаміст.

Паводле яго пераканання, такі беларускі досвед трэба вывучаць. У цяперашняй жа санкцыйнай сітуацыі Расіі варта да гэтага досведу яшчэ і ўважліва прыгледзецца. Але, як заўважыў эканаміст, робіць гэта паўночна-ўсходняя суседка Беларусі пакуль невыразна.

Міхаіл Хазін лічыць: "Сёння эканомікі Расіі і Беларусі ўяўляюць сабой адзіны кластар. Хоць кантроль за інвестыцыямі ў рэальны сектар у Беларусі застаўся, у Расіі ж сітуацыя іншая".

1 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.03.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Модернизация Санкции Промышленность Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме