https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прымае Гомель


І Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе 25-26 кастрычніка ў Гомелі.
У першы дзень форуму, 25 кастрычніка, пройдзе пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва і перагаворы кампаній дзвюх краін. 

Рабочая група разгледзіць павелічэнне ўзаемнай прысутнасці на рынках Беларусі і Украіны сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі, на тэматычных мерапрыемствах абмяркуюць развіццё рачнога суднаходства паміж Беларуссю і Украінай, супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы і моладзевай палітыцы, а таксама ў галіне навукі і тэхналогій. 

У праграме форуму 26 кастрычніка - пленарнае пасяджэнне "Перспектывы рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны". 

На форуме вядучыя беларускія і ўкраінскія кампаніі прадэманструюць свае распрацоўкі і прадукцыю ў сферах машынабудавання і нафтахіміі, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, турызму. 

На працягу двух дзён у Палацы лёгкай атлетыкі будзе працаваць выстаўка прадукцыі рэгіёнаў Беларусі і Украіны, у якой прымуць удзел больш за 140 вытворцаў, і кірмаш рамеснікаў. 

Асобна на плошчы Леніна прэзентуюць буйнагабарытную тэхніку беларускіх прамысловых гігантаў. 

Тавараабарот Беларусі і Украіны ў студзені-жніўні 2018 года павялічыўся на 23,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў $3,7 млрд, беларускі экспарт вырас на 23,5 працэнта, імпарт з Украіны - на 24,4 працэнта. Украіна па аб`ёме тавараабароту і экспарту заняла другое месца сярод усіх гандлёвых партнёраў Беларусі, па імпарце - чацвёртае месца.

25 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:25.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:482
 
Ключевые слова:
Гомель Украина Товарооборот Форум регионов Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме