https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект праграмы дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2020 года разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм`ер-міністра Сяргея Румаса


Аб гэтым паведамляе сайт урада.
Як адзначыў Сяргей Румас, на мінулым тыдні з намеснікамі прэм`ер-міністра дэталёва разгледжаны ўсе раздзелы праекта праграмы.

Прынцыповым пытаннем з`яўляецца адпаведнасць дакумента мэтам, задачам і прыярытэтам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку.

"Асноўны ўпор работы ўрада ў абазначаны перыяд, як і даручалася кіраўніком дзяржавы, павінен быць зроблены на павышэнні дабрабыту насельніцтва. Ключавым пытаннем у вырашэнні гэтай задачы з`яўляецца павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзяржаўнага сектара эканомікі", - падкрэсліў ён.

"Паводле слоў кіраўніка ўрада, для гэтага неабходна выбудаваць рэальна дзеючую сістэму кіравання гаспадарчымі таварыствамі", - адзначаецца на сайце ўрада.

Сяргей Румас звярнуў увагу, што важнейшымі элементамі павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з`яўляюцца лічбавая трансфармацыя, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, а таксама развіццё сферы паслуг. Паводле яго слоў, усе гэтыя пытанні знайшлі адлюстраванне ў прапануемай праграме дзейнасці ўрада.

Па выніках пасяджэння Сяргей Румас даручыў дапрацаваць праект праграмы з улікам праведзенага абмеркавання і ўнесці дакумент у парламент не пазней за 18 кастрычніка.

2 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:378
 
Ключевые слова:
Программа социально-экономического развития Пятилетка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме