https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Азербайджан маюць намер актывізаваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва


Пра гэта паведаміла прэс-служба ДКНТ.
Беларусь і Азербайджан плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае ўзаемадзеянне па прыярытэтных кірунках двухбаковага супрацоўніцтва.

Пра гэта 21 верасня ў Мінску было заяўлена на пасяджэнні сумеснай Беларуска-азербайджанскай рабочай групы па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні ДКНТ Андрэя Касоўскага і віцэ-прэзідэнта НАН Азербайджана Ібрагіма Саід аглы Гуліева.

Абмяркоўваліся праекты і магчымасці супрацоўніцтва ў сферы медыцыны і фармацыі, інфармацыйных тэхналогій, біятэхналогій, машынабудавання і нанатэхналогій.

У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі праграмы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва да 2019 года, а таксама ход выканання сумесных навуковых праектаў, у тым ліку па лініі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана.

Было адзначана, што ў ліпені 2017 года ДКНТ і НАН Азербайджана правялі першы конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2018—2019 гады па аграрных, біямедыцынскіх і фармакалагічных кірунках. Праекты прайшлі працэдуру ўзгаднення і выконваюцца ў адпаведнасці з планам.

Беларуска-азербайджанскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін ад 3 чэрвеня 2010 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 верасня 2018
 
Дата публикации:21.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
Азербайджан Сотрудничество Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме