https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Huawei дапаможа рэзідэнтам "Вялікага каменя" больш актыўна ўкараняць ІТ-рашэнні


Аб гэтым расказаў прэзідэнт кампаніі Huawei ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне і на Каўказе Джэймс Чэн на прэс-канферэнцыі для замежных СМІ ў час Міжнароднага дня інавацый у Ташкенце.
Сумесны інавацыйны цэнтр Huawei ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" мае намер больш актыўна дапамагаць рэзідэнтам парка ўкараняць самыя сучасныя ІТ-рашэнні.

Джэймс Чэн звярнуў увагу, што Huawei быў у ліку першых рэзідэнтаў парка і цяпер актыўна ўдзельнічае ў яго дзейнасці.

"У пачатку 2014 года ў час візіту прэм`ер-міністра Беларусі ў штаб-кватэру Huawei ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж "Вялікім каменем" і гэтай кітайскай кампаніяй. Літаральна праз некалькі месяцаў было афіцыйна аб`яўлена, што Huawei стаў першым рэзідэнтам парка, - прадоўжыў прэзідэнт кампаніі. - Калі ў лістападзе 2017 года парк завяршыў будаўніцтва асноўных аб`ектаў, была дасягнута дамоўленасць аб утварэнні сумеснага інавацыйнага цэнтра. І адразу ж пачалося яго праектаванне і стварэнне".

Адкрыты ў маі 2018 года сумесны інавацыйны цэнтр Huawei індустрыяльнага парка ўпэўнена становіцца платформай, якая адлюстроўвае самыя сучасныя рашэнні ў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Джэймс Чэн перакананы ў вялікіх перспектывах дзейнасці цэнтра. Міжнародны дзень інавацый у Ташкенце сабраў пад эгідай Huawei і ўзбекскім бокам больш за 200 прадстаўнікоў дзяржорганаў, міністэрстваў і ведамстваў, ВНУ, СМІ, экспертаў з 13 краін.

26 верасня 2018, Ташкент
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:646
 
Ключевые слова:
Ташкент Выставка Инновации Huawei Китай "Великий Камень"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме