https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Кітай рэзка актывізавалі міжгіянальнае супрацоўніцтва


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 28-га верасня на сустрэчы з губернатарам кітайскай правінцыі Цзянсу У Чжэнлунам.
"Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва апошнім часам рэзка актывізавалася, вырасла інтэнсіўнасць і ўзровень візітаў, устаноўлены ўстойлівыя кантакты. Рэгіёны звязаны па Шаўковым шляху прамымі чыгуначнымі зносінамі, што аказвае значны ўплыў на ўзровень двухбаковага гандлю", - адзначыў Сяргей Румас.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што ў ходзе апошняй сустрэчы лідараў Беларусі і Кітая кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі асаблівую важнасць супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні, які валодае найбольшым патэнцыялам, бо кожная кітайская правінцыя па памерах як сярэдняя еўрапейская краіна.

Паводле слоў прэм`ер-міністра, развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі, таксама гэта добры прыклад выбудоўвання раўнапраўных, паважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж адной з буйнейшых дзяржаў свету і невялікай краінай.

Адносіны давернага ўсебаковага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем актыўна развіваюцца, прадаўжаецца дыялог на ўсіх узроўнях, дадаў кіраўнік урада.

Сяргей Румас прапанаваў У Чжэнлуну абмеркаваць далейшыя крокі па пашырэнні супрацоўніцтва Беларусі з правінцыяй Цзянсу.

"Мне вельмі важна пачуць вашу думку - што можа зрабіць урад для таго, каб наша супрацоўніцтва развівалася ў тым рэчышчы, на якое нас нацэльваюць кіраўнікі нашых дзяржаў", - рэзюмаваў ён.

Правінцыя Цзянсу знаходзіцца на ўсходзе Кітая, гэта адзін з найбольш развітых кітайскіх рэгіёнаў. У 2017 годзе ВУП Цзянсу дасягнуў $1,26 трлн - гэта 10,4 працэнта сумарнага ВУП Кітая.

28 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:515
 
Ключевые слова:
Китай Сотрудничество Иевестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме