https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прызначаны 18 жніўня прэм`ер-міністрам Беларусі былы банкір Сяргей Румас не выключае аптымізацыі колькасці работнікаў бюджэтнай сферы


Пра гэта кіраўнік урада сказаў 28 жніўня на пасяджэнні Савета міністраў, падчас якога разгледжаныя праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на 2019 год, новай рэдакцыі Падатковага кодэкса.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, кажучы аб праекце рэспубліканскага бюджэту, Румас адзначыў, што прынцыповае патрабаванне пра яго збалансаванасць захоўваецца: "Мы не можам траціць больш, чым зарабляем. Незабяспечаных даходамі расходаў бюджэт несці не павінен і не будзе. Захоўваецца двухсцэнарны падыход для праектаў прагнозу і бюджэту. Для бюджэту — базавы сцэнарый развіцця эканомікі. Будзе эканоміка генераваць больш даходаў — разам унясем прапановы аб накіраванні дадатковых даходаў туды, дзе ў гэтым будзе патрэба".

Асноўныя параметры праекта бюджэту 2019 года разгледжаныя і ўхваленыя на пасяджэнні прэзідыума. "Урад на 2019 год усталяваў для сябе мэтавую задачу: дасягнуць узроўню заработнай платы ў бюджэтнай сферы не менш за 80% да сярэдняй заработнай платы па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэй за 40% ад сярэдняй заработнай платы. Бюджэтная сфера. Я даў даручэнне Міністэрству фінансаў прааналізаваць, што адбываецца ў гэтай сферы. Не выключаю, што разам будзем займацца аптымізацыяй колькаснага складу", — рэзюмаваў Румас.

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені—ліпені 2018 года склала 715,2 рубля, у ліпені — 741 рубель, што на 10,5 рубля, або на 1,4%, менш, чым у чэрвені 2018 года.

Згодна з планамі ўрада, сярэдняя зарплата бюджэтнікаў у 2018 годзе павінна скласці не менш як 750-760 рублёў.

Падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён 16 лютага Аляксандр Лукашэнка ўказаў на нізкія заробкі настаўнікаў, работнікаў дзіцячых садоў і малодшага медперсаналу, хоць, паводле яго слоў, "праца ў іх каласальная".

"І ў культуры, сацыяльным забеспячэнні... Паціху іх трэба падцягваць вышэй, і за кошт іх сёлета мы павінны перасягнуць адну тысячу рублёў заработнай платы. Вядома, зарплата будзе расці і ў высокааплатнага, і ў сярэдняга звяна, але мой кантроль — за гэтым пластом насельніцтва, які атрымлівае нізкую зарплату", — заявіў афіцыйны лідар.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2018
 
Дата публикации:28.08.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:405
 
Ключевые слова:
Бюджет Оптимизация Зарплата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме