https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі плануецца сабраць каля 7 млн т збожжа


У Беларусі ў 2018 годзе плануецца сабраць каля 7 млн т збожжа, паведаміў 3 жниўня на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі.
"У свірнавай вазе мы ў гэтым годзе чакаем каля 7 млн т збожа разам з кукурузай. На харчовыя мэты нам трэба толькі 850 тыс. т. Асноўны аб`ём збожжа - 5 млн. т - ідзе на фуражныя мэты", - сказаў Васіль Ядлоўскі.

У Беларусі ў маі пачалася працяглая засуха. "У гэтым годзе ўборку збожжавых мы пачалі рана, таму што з-за спёкі адбылося апераджальнае развіццё сельгаскультур.

Пры гэтым яны ў перыяд росту адчувалі вострую няхватку вільгаці, з-за чаго не набіралі плануемую масу і ўраджайнасць. Таму ў нас назіраецца некаторы недабор збожжа. Але прагназуемы ўраджай забяспечыць выкананне дзяржзаказу, патрэбнасці ў харчовым збожжы, патрэбнасці перапрацоўшчыкаў і жывёлагадоўлі", - адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

"Сёння ва ўборачнай кампаніі задзейнічана 627 маладзёжных экіпажаў, і гэта колькасць будзе расці. Сёння па ўсёй краіне камітэты БРСМ узнагароджваюць лепшых вадзіцеляў, маладзёжныя экіпажы, якія заняты на ўборцы ўраджаю. Пачалася наша акцыя "Моладзь - за ўраджай". Падрыхтавана электронная дошка гонару на нашым сайце, таксама будзем расказваць пра нашу моладзь у сацыяльных сетках. Па выніках уборачнай кампаніі абавязкова накіруем падзячныя пісьмы бацькам. Акрамя таго, хочам папулярызаваць усе сельскагаспадарчыя прафесіі. Будзем узнагароджваць і адзначаць маладых аграномаў, тэхнікаў", - сказаў першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Зайцаў адзначыў, што ФПБ штогод актыўна ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі.

"Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не толькі ўшаноўвае лепшых. Асноўнае пытанне для нас - патрабаванні аховы працы, тэхнікі бяспекі, стварэнне належных санітарна-бытавых умоў для працаўнікоў вёскі. Работнікі павінны быць забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы, павінны мець магчымасць прыняць гарчую ежу на абсталяваным месцы і пасля заканчэння рабочага дня прыняць цёплы душ. Нашы прафсаюзныя арганізацыі не толькі праводзяць маніторынг, але і аказваюць матэрыяльную дапамогу. Так, у гэтым годзе ў шэрагу раёнаў Гомельскай, Гродзенскай абласцей прафсаюзныя арганізацыі пералічылі грашовыя сродкі, і гаспадары набылі для сваіх работнікаў спецадзенне, спецабутак, мікрахвалевыя печы, бойлеры для награвання вады", - паведаміў ён.

3 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:379
 
Ключевые слова:
Урожай Прогноз Уборочная кампания БРСМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме