https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінскай вобласці ў анлайн-рэжыме будуць адсочваць работу сельгастэхнікі


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення механізацыі і інвестыцый камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў.
"З дапамогай датчыкаў сачэння, устаноўленых на рухавіках трактароў, будзем у анлайн-рэжыме назіраць за ўзворваннем, інакш кажучы за падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых культур. Праграму ўстановяць на камп`ютар ужо 24 ліпеня, таму ў бліжэйшы час зможам асабіста непасрэдна з Мінска адсочваць работу кожнага раёна вобласці", - расказаў Васіль Сысоеў.

Паводле яго слоў, датчыкі дадуць магчымасць правесці аналіз загрузкі трактара, ацаніць яго работу, адзначыць, колькі гадзін ён быў у полі, які аб`ём работы выканаў, ці былі прастоі і несанкцыянаваны зліў.

Укараненне такога ноу-хау стала магчымым дзякуючы з`яўленню новых трактароў у гаспадарках вобласці: усяго плануецца закупіць 150, з іх 44 паступілі ўжо ў распараджэнне аграрыяў.

Таксама ў бягучым годзе парк збожжаўборачнай тэхнікі рэгіёна папоўніцца 150 дзевяцікорпуснымі абаротнымі плугамі (з іх 9 ужо на прадпрыемствах). У гэтым годзе ў вобласці з`явілася 64 новыя кормўборачныя камбайны і 100 збожжаўборачных.

23 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:426
 
Ключевые слова:
Урожай Уборочная кампания Мониторинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме