https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Станкабудаўнічыя прадпрыемствы Мінпрама ў 2023 годзе на трэць павялічылі аб`ём вытворчасці і экспарту


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.
Станкабудаўнічыя прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці за мінулыя два гады прадэманстравалі рост аб`ёмаў вытворчасці і экспартных паставак.

У 2022 годзе тэмп росту аб`ёмаў вытворчасці склаў 137 працэнтаў да ўзроўню папярэдняга года, у 2023-м - 128 працэнтаў. Тэмп росту экспарту тавараў у 2022 і 2023 гадах дасягнуў 138 працэнтаў і 130 працэнтаў адпаведна.

"Ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў, з якімі сутыкнуліся станкабудаўнічыя прадпрыемствы, пытаннем нумар адзін на парадку дня было павышэнне эфектыўнасці імпартазамяшчэння. На сённяшні дзень праблемы з пастаўкамі крытычнага імпарту камплектуючых для вытворчасці станкоў вырашаны як за кошт вытворчасці на прадпрыемствах Саюзнай дзяржавы, так і за кошт паставак з дружалюбных краін. Беларускае станкабудаванне змагло адаптавацца да новых рэалій, не толькі захаваўшы, але і прымножыўшы ранейшыя аб`ёмы вытворчасці, паказала гатоўнасць забяспечыць дадатковы попыт з боку заказчыкаў", - пракаменціраваў начальнік аддзела станкаінструментальнай прамысловасці Міністэрства прамысловасці Андрэй Гіржон.

Паводле яго слоў, сёння перад заводамі стаіць стратэгічная задача - у самы кароткі тэрмін кратна павялічыць аб`ёмы выпуску, а таксама асвоіць вытворчасць новых станкоў.

Міністэрства прамысловасці вядзе пастаянную работу па развіцці айчыннага станкабудавання, ствараючы ўмовы для паскоранага развіцця вытворчасці абсталявання, стымулюючы выпуск канкурэнтаздольнай айчыннай прадукцыі.

У мэтах павелічэння аб`ёмаў выпуску запланавана тэхнічнае пераўзбраенне станкабудаўнічых прадпрыемстваў. Падрыхтаваны для рэалізацыі шэраг інвестыцыйных праектаў ААТ "СтанкаГомель", ААТ "ВІСТАН", ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбіт", ААТ "Кавліцмаш".

Новыя распрацоўкі таксама не застаюцца без увагі. У рамках падпраграмы "Машынабудаўнічае абсталяванне" дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Інавацыйнае машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі" выконваецца 10 заданняў НДДКР з фінансаваннем на агульную суму Br21 млн.

У рамках выканання падпраграмы ў мінулым годзе створаны новыя ўзоры станочнага абсталявання сусветнага ўзроўню: шліцэшліфавальны паўаўтамат з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛПК) асабліва высокай дакладнасці, мад. ОШ-628АФ3 (ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбіт"), пяцікаардынатны такарна-фрэзерны апрацоўчы цэнтр з ЛПК, мад. SGT400 (ААТ "СтанкаГомель"), шліфавальны цэнтр з ЛПК мад. ОШЦ-50 (ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбіт").

Актыўнаму развіццю галіны будуць садзейнічаць падпісаныя ў мінулым годзе міжурадавае пагадненне і дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у галіне станкаінструментальнай прамысловасці.

Пагадненне прадугледжвае планаванне і ажыццяўленне сумесных праграм і праектаў, узаемны абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй і шмат іншага. Дарожная карта - гэта пакрокавы план супрацоўніцтва па стварэнні цэнтраў кампетэнцый на базе станкабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, іх развіццё ў частцы праектавання сучаснага станочнага абсталявання, а таксама рэалізацыі навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы па развіцці станкабудавання. У рамках дарожнай карты запланавана рэалізаваць сумесны праект вытворчасці саюзнага станка са 100-працэнтнай лакалізацыяй камплектуючых, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Акрамя таго, прагрэсіўныя сусветныя практыкі ў галіне станкабудавання плануецца ўкараніць на айчынных станкабудаўнічых прадпрыемствах пры ўдзеле кітайскіх кампаній. З гэтай мэтай шэраг кітайскіх партнёраў выказалі гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з беларускімі станкабудаўнічымі заводамі ў напрамку стварэння вытворчасцей буйнавузлавой зборкі станочнага абсталявання з далейшай лакалізацыяй.

29 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Станкостроение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме