https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У мінулым годзе лясгасы Беларусі нарасцілі экспарт піламатэрыялаў амаль на 40 працэнтаў


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па выніках 2023 года лесагаспадарчымі ўстановамі было рэалізавана на экспарт больш як 955 тыс. куб.м пілапрадукцыі. «Гэта на 37,8 працэнта больш, чым у 2022 годзе. Лічбы рэкордныя, — падкрэслілі ў ведамстве. — Мінлясгасу ўдалося пераарыентаваць гандлёвыя патокі з заходнееўрапейскіх рынкаў на рынкі дружалюбных краін. Сёння прадукцыя беларускіх лясгасаў пастаўляецца ў 9 краін свету».

У прэс-службе таксама адзначылі, што зараз у галіне ажыццяўляюць дрэваапрацоўчую дзейнасць сто вытворчасцей, у тым ліку 88 цэхаў дрэваапрацоўкі і 12 майстэрняў участкаў. У сістэме Мінлясгаса захаваны дрэваапрацоўчыя цэхі, дзе працуюць больш як 4,5 тыс. чалавек, якія пражываюць у асноўным у малых гарадах і сельскай мясцовасці.

Звязда, 29 студзеня 2024
 
Дата публикации:29.01.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Деревообработка Экспорт Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме