https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Нацбанка Калаур наведаў Аргенціну і Уругвай на чале беларускай дэлегацыі


Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
7—11 сакавіка адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўлам Калаурам у Аргенцінскую Рэспубліку і Усходнюю Рэспубліку Уругвай.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва беларускага знешнепалітычнага ведамства, Банка развіцця, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Асноўнай мэтай візіту была прапрацоўка пытанняў далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва Беларусі з Аргенцінай і Уругваем.

Падчас знаходжання ў Аргенціне 7 і 8 сакавіка беларуская дэлегацыя правяла перамовы ў Цэнтральным банку, Нацыянальным кангрэсе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, Міністэрстве вытворчасці, Лацінаамерыканскім банку развіцця, Міжамерыканскім банку развіцця, Банку аргенцінскай нацыі.

Дзелавая частка дэлегацыі, якая была прадстаўленая шэрагам топ-менеджараў беларускіх прадпрыемстваў (ААТ "БелАЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Белшына", ААТ "Белкамунмаш", ТАА "Бульбаш"), узяла ўдзел у бізнес-форуме, падчас якога азнаёміла прадстаўнікоў аргенцінскіх кампаній з беларускай прадукцыяй.

Падчас візіту ва Уругвай 9—10 сакавіка адбыліся перамовы ў Міністэрстве замежных спраў, Цэнтральным банку, Міністэрстве эканомікі і фінансаў, з адміністрацыяй СЭЗ "Зона Амерыка".

У межах беларуска-ўругвайскага бізнес-форуму, які прайшоў на базе інстытута "Уругвай XXI", беларускія экспарцёры машынабудаўнічай і харчовай прамысловасці правялі кансультацыі з патэнцыяльнымі ўругвайскімі партнёрамі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2018
 
Дата публикации:12.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:796
 
Ключевые слова:
Бизнес-форум Уругвай Аргентина Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме