https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БелАЗ выпускае кар`ерны самазвал грузападымальнасцю 290 т


БелАЗ выпускае кар`ерны самазвал новага класа грузападымальнасці, паведамілі на прадпрыемстве.
"У эксперыментальным цэху Беларускага аўтамабільнага завода завяршаецца зборка 290-тоннага кар`ернага самазвала БелАЗ-75320, які пашырае лінейку самазвалаў вялікай грузападымальнасці і дае дадатковыя магчымасці пры выбары тэхнікі, якая аптымальна адпавядае канкрэтным умовам эксплуатацыі", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Спецыялісты завода растлумачылі, што сур`ёзныя нагрузкі, якія атрымлівае машына ў працэсе перавозак, кампенсуюцца надзейнай рамай самазвала, вырабленай з прымяненнем літых элементаў у месцах найбольшага напружання. Высокая надзейнасць апорных элементаў самазвала (рама, вядучы мост, пярэдняя вось) забяспечваецца сучаснымі канструктарскімі рашэннямі, пацверджанымі разлікамі на ўсіх этапах праектавання, і заводскімі выпрабаваннямі.

Новы самазвал аснашчаны рухавіком кампаніі Cummins магутнасцю 2125 кВт (2850 к.с.), які ў сукупнасці з трансмісіяй пераменнага току новага пакалення фірмы General Electric забяспечвае аптымальную цягу на ўхілах ва ўмовах эксплуатацыі.

Падвеска самазвала пнеўмагідраўлічная з убудаваным гідраўлічным амартызатарам. У спалучэнні з залежнай сістэмай накіроўваючага апарата забяспечвае высокую плаўнасць ходу, прадукцыйнасць, тэхнічную скорасць, устойлівасць ад бакавога крэну, даўгавечнасць вузлоў самазвала і камфортныя ўмовы для работы аператара.

Камфортнасць і бяспеку работы вадзіцеля забяспечваюць сучасная кабіна, гідрааб`ёмнае рулявое кіраванне, высокаэфектыўны электрадынамічны тормаз-запавольнік. Канструкцыя кабіны і платформы адпавядае патрабаванням сістэм бяспекі ROPS і FOPS.

Кабіна аснашчана цалкам рэгулюемым сядзеннем вадзіцеля, трохслаёвым ветравым шклом, загартаванымі заднім і бакавым шклом, ацяпляльна-кандыцыянерным блокам, які дае магчымасць падтрымліваць аптымальную тэмпературу ў кабіне, што стварае камфортныя ўмовы для работы вадзіцеля зімой і летам, шклоачышчальнікамі і шклоабмывальнікамі ветравога шкла.

"Спецыялісты прадпрыемства пастаянна шукаюць найбольш рацыянальныя варыянты кампановачных рашэнняў, улічваючы сучасныя тэндэнцыі ў дызайне. Яны накіраваны на павышэнне рацыянальнасці формы, цэласнасці кампазіцыі кар`ернага самазвала. З выпускам гэтага самазвала тэхніка БелАЗ будзе прадстаўлена ва ўсіх класах грузападымальнасці сусветнай лінейкі кар`ерных самазвалаў", - адзначылі на прадпрыемстве.
___________________________________________

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах. За 70-гадовую гісторыю прадпрыемства выпушчана больш за 500 розных мадыфікацый кар`ерных самазвалаў і машын спецыяльнага прызначэння, сабрана 146 тыс. адзінак тэхнікі, геаграфія паставак якіх налічвае 72 краіны.

30 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая
 
Дата публикации:30.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:658
 
Ключевые слова:
БелАЗ-75320 Карьерный самосвал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме