https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені павялічылі экспарт больш як у паўтара разу


Аб гэтым паведаміла прэс-служба канцэрна.
У першы месяц гэтага года прадпрыемствы канцэрна экспартавалі прадукцыі на 40,2 млн долараў ЗША, што на 54,6% больш, чым у студзені 2017 года.

Як адзначыла прэс-служба, рост экспартных адгрузак адзначаны па ўсіх асноўных відах прадукцыі. Так, драўняна-валакністых пліт рэалізавана за мяжу на 74% больш, драўняна-стружкавых — на 54,3%, фанеры — на 66%, паперы і кардону — на 84%, мэблі — на 36,9%, шпалераў — на 32,5% больш.

На экспарт прадпрыемствы паставілі 66,4% ад усёй вырабленай у студзені прадукцыі. Такім чынам, доля экспарту ў аб`ёме рэалізацыі ў студзені гэтага года ў параўнанні з такім жа леташнім месяцам павялічылася на 2,1%.

"Працягвае расці і аб`ём продажу ў краіны далёкага замежжа", — адзначыла прэс-служба "Беллеспаперапрама". Так, у студзені 2017 года на рынкі далёкага замежжа з агульнага аб`ёму экспарту было пастаўлена 45% прадукцыі, а ўжо ў студзені 2018 года — 47,9%. Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза вырас на 71% і склаў 17,7 млн долараў ЗША.

Прадпрыемствы канцэрна ў студзені экспартавалі прадукцыю ў 49 краін.

"На знешніх рынках цяпер складваецца спрыяльная сітуацыя для дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. На іх назіраецца рост попыту на прадукцыю з драўніны і, адпаведна, павышаюцца цэны, — растлумачыла прэс-служба. — У цэлым станоўчая дынаміка ў экспартнай дзейнасці прадпрыемстваў канцэрна абумоўленая некалькімі станоўчымі фактарамі: прадпрыемствы павялічылі аб`ёмы вытворчасці (у студзені — на 27,1% у супастаўных умовах), рэалізавалі больш прадукцыі як у натуральным выражэнні, так і ў грашовым. Усё гэта садзейнічае павышэнню эфектыўнасці вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў, умацаванню іх фінансава-эканамічнага стану, а таксама даказвае правільнасць рашэння экспартаваць не сыравіну, а гатовую прадукцыю з больш высокім дададзеным коштам".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 сакавіка 2018
 
Дата публикации:02.03.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:754
 
Ключевые слова:
Беллесбумпром Деревообработка Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме