https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ЕАЭС прынятыя адзіныя ветэрынарна-санітарныя патрабаванні для жывёлагадоўчых прадпрыемстваў


Пра гэта паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) прынятыя адзіныя ветэрынарна-санітарныя патрабаванні для жывёлагадоўчых прадпрыемстваў і ствараецца адзіны рэестр гатункаў сельскагаспадарчых раслін.

Шэраг рашэнняў па фармаванні агульнай інфармацыйнай базы ў аграпрамысловым комплексе ЕАЭС, а таксама ў сферы ветэрынарнага і санітарнага кантролю былі прынятыя на пасяджэнні калегіі ЕЭК 13 лютага ў Маскве.

Зацверджаныя адзіныя ветэрынарна-санітарныя патрабаванні, што выстаўляюцца да аб`ектаў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю і нагляду.

Чалец калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валерый Карашкоў падкрэсліў: "Сфармаваная адзіная нарматыўная база, якая вызначае правілы працы для ўсіх прадпрымальнікаў, што займаюцца вытворчасцю, перапрацоўкай і захоўваннем мяса, масла, малака, яек і іншых тавараў жывёльнага паходжання. Адпаведнасць прынятым патрабаванням з`яўляецца падставай уключэння ў саюзны рэестр і дазваляе свабодна гандляваць у краінах еўразійскай пяцёркі".

Раней патрабаванні вызначаліся нацыянальным заканадаўствам. Адсутнасць адзіных стандартаў на ўзроўні ЕАЭС, адзначае прэс-служба, прыводзіла да супярэчнасцяў пры прыняцці рашэнняў, у тым ліку аб уключэнні ў саюзны рэестр прадпрыемстваў, і, як следства, абмяжоўвала магчымасці для выхаду на агульны рынак ЕАЭС.

Прыняты дакумент уключае як ветэрынарна-санітарныя патрабаванні агульнага характару, якія апісваюць працэс вырошчвання або ўтрымання жывёл, так і галіновыя — да прадпрыемстваў, што займаюцца ўтрыманнем буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак, пушных звяроў, птушкі, рыбы, пчол.

Акрамя таго, у дакуменце ўтрымліваюцца адзіныя патрабаванні да прадпрыемстваў па забоі прадуктыўных жывёл, вытворчасці, перавозцы і захоўванні тавараў жывёльнага паходжання і кармоў і г. д.

Прыняты таксама пералік ветэрынарных лекавых сродкаў (фармакалагічна актыўных рэчываў), рэшткі якіх могуць утрымлівацца ў неперапрацаванай харчовай прадукцыі жывёльнага паходжання, у тым ліку ў сыравіне.

Акрамя таго, прынятыя методыкі іх вызначэння. У пералік уключаныя 82 ветэрынарныя лекавыя сродкі з указаннем максімальна дапушчальных узроўняў утрымання, а таксама методык іх выяўлення. Дакумент будзе выкарыстоўвацца пры правядзенні вытворчага і дзяржаўнага нагляду і кантролю.

"Рашэнне камісіі дазволіць зняць неабгрунтаваныя бар`еры ва ўзаемным гандлі, павысіць празрыстасць пры абарачэнні харчовых тавараў на адзіным еўразійскім рынку", — падкрэсліла прэс-служба. Рашэнне ўвойдзе ў сілу праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

Акрамя гэтага, зацверджаны парадак фармавання і вядзення адзінага рэестра гатункаў сельскагаспадарчых раслін. ЕЭК на падставе звестак з нацыянальных рэестраў гатункаў (селекцыйных дасягненняў) створыць адзіны рэестр ў электронным выглядзе з выкарыстаннем інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.

У пераліку будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб родзе і відзе сельскагаспадарчых расліны, назве гатунку, яго гаспадарчых і біялагічных характарыстыках, глебава-кліматычных зонах, прыдатных для вырошчвання гатунку і г. д.

Акрамя таго, парадкам усталёўваюцца працэдуры ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў краін саюза і ЕЭК пры фармаванні і вядзенні адзінага рэестра.

Вынікам працы стане стварэнне адзінага ў межах саюза адкрытага інфармацыйнага рэсурсу аб гатунках сельскагаспадарчых раслін, дапушчаных або рэкамендаваных да выкарыстання ў дзяржавах-членах.

Выкарыстанне гэтай інфармацыі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу, экспертамі і селекцыянерамі, прадстаўнікамі нацыянальных урадаў будзе садзейнічаць укараненню ў гаспадарчы абарот новых высокапрадукцыйных гатункаў і развіццю насенняводства на еўразійскай прасторы, адзначыла прэс-служба.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 лютага 2018
 
Дата публикации:14.02.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:825
 
Ключевые слова:
Реестр Животноводство Сельскохозяйственные растения Ветеринарный и санитарный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме