https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да 90 працэнтаў вырабленай у Беларусі пушніны штогод рэалізуецца на экспарт


Аб гэтым паведаміла 22 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Соніч.
"У Беларусі на прамысловай аснове развядзеннем пушных звяроў займаюцца 8 сельскагаспадарчых арганізацый. Шэсць з іх - у падпарадкаванні Белкаапсаюза, дзве - Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Штогод да 90 працэнтаў вырабленай пушніны рэалізуецца на экспарт", - сказала Наталля Соніч.

У 2015 годзе была перагледжана канцэпцыя развіцця зверагадоўчай галіны ў краіне.

"Мы пераарыентаваліся на скандынаўскі генатып (караткавосцевая норка). Даўгавосцевая цяпер у сувязі з кан`юнктурай рынку не карыстаецца попытам. Гадоўля лісы і пясца была прыпынена", - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення.

Пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады выдзяляюцца бюджэтныя сродкі на патанненне закупак перспектыўнага племяннога маладняку норак з-за мяжы і на яго рэалізацыю ўнутры краіны.

Завезеныя скандынаўскія племянныя караткавосцевыя норкі выкарыстоўваюцца для ўзнаўлення пагалоўя і павышэння прадукцыйнасці зверагаспадарак.

Белкаапсаюз паспяхова супрацоўнічае з буйнейшым еўрапейскім пушным аўкцыёнам Saga Furs OYJ у Хельсінкі (Фінляндыя).

Купляюць беларускую пушніну брокеры з усяго свету. Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання была праведзена атэстацыя зверагадоўчых арганізацый спажывецкай кааперацыі ў якасці пастаўшчыкоў пушна-футравай сыравіны на рынак Кітая.

У 2016 годзе ў Кітай адгрузілі пушніны на суму больш як $1,5 млн, у студзені-лістападзе 2017-га - $770,7 тыс.

Работа па дыверсіфікацыі рынкаў збыту прадаўжаецца. Філіял "Гродзенская зверагаспадарка" ўнітарнага прадпрыемства "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза" ў 2016 годзе рэалізаваў на экспарт у Расію першую партыю племяннога маладняку (970 галоў), што ў сярэднім дало магчымасць атрымаць у 2 разы больш даходаў, чым ад рэалізацыі шкурак у выглядзе сыравіны.

Наталля Соніч падкрэсліла выгаднасць развядзення і рэалізацыі на экспарт племяннога маладняку.

22 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:945
 
Ключевые слова:
Племенной молодняк Пушнина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме