https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МАРГ устанавіў тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральных трубаправодах у Беларусі


Пра гэта сказана ў пастанове МАРГ № 4 ад 15 студзеня 2018 года, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўсталявала тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.

Згодна з дакументам раней дзейныя тарыфы на паслугі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" па транспарціроўцы (транзіце) нафты праіндэксаваныя на 6,7%. Яны ўстаноўленыя як у беларускіх, так і ў расійскіх рублях.

У прыватнасці, па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава усталяваны тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўлены кошт) у памеры 307,19 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Броды — 131,95 расійскага рубля.

Па маршруце Рэчыца — Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод тарыф за 1 т нета (без ПДК) складзе 0,55 беларускага рубля, Рэчыца — Адамава Застава — 8,13 рубля, Рэчыца — лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр — 0,47 рубля, Рэчыца — Броды — 1,16 рубля.

МАРГ усталяваў таксама тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце ў выпадках, прадугледжаных беларускім заканадаўствам.

У прыватнасці, па маршрутным кірунку Невель — Полацк — "Нафтан" тарыф за 1 т нета (без ПДК) складзе 37,51 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Полацк — "Нафтан" — 144 расійскія рублі, Унеча (Высокае) — Мазыр — "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" — 65,47 расійскага рубля.

Тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 лютага 2018 года.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2018
 
Дата публикации:23.01.2018
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:663
 
Ключевые слова:
Антимонопольное регулирование Транспортировка нефти Тарифы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме