https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дагавор аб пенсійным забеспячэнні ў ЕАЭС плануецца падпісаць да канца года


Дагавор аб пенсійным забеспячэнні ў ЕАЭС плануецца падпісаць да канца 2018 года, паведаміў старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 2 лютага на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
"У гэтым годзе, мы спадзяёмся, будзе падпісаны дагавор аб пенсійным забеспячэнні працоўных. З прыняццем гэтага рашэння людзям стане прасцей мяняць месца работы ў межах саюза, гэта тая самая працоўная мабільнасць, да якой мы імкнёмся. Людзі атрымаюць магчымасць выбару, дзе ім выходзіць на пенсію", - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.

Расія ў бягучым годзе старшынствуе ў органах ЕАЭС. Гаворачы аб асноўных напрамках работы, старшыня ўрада РФ акцэнтаваў увагу, што важна выканаць работу па стратэгічных задачах, якія стаяць перад саюзам.

"Для гэтага трэба будзе заняцца ўстараненнем бар`ераў і абмежаванняў, што застаюцца на нашым рынку, мэтанакіравана і паслядоўна развіваць унутраны контур інтэграцыі, фарміраваць адзіныя рынкі тавараў і паслуг, праводзіць узгодненую палітыку ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, выбудоўваць палітыку імпартазамяшчэння, каб у выніку выйсці на ўзаемавыгадныя сумесныя праекты і перайсці да стварэння высокатэхналагічнай прадукцыі", - дадаў ён.

За мінулы год удалося ліквідаваць 10 бар`ераў, але колькасць зваротаў бізнесу істотна большая, найбольш праблемнымі з`яўляюцца сферы тэхнічнага і мытнага рэгулявання, мытных паслуг. "Гэтыя ўсе нарматыўныя хібы нам давядзецца ліквідаваць па ўсіх нацыянальных эканоміках", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Прэм`ер-міністр таксама прапанаваў дапоўніць парадак дня ЕАЭС новымі ініцыятывамі, у тым ліку па развіцці лічбавай эканомікі.

Наспела неабходнасць больш глыбока заняцца такімі сферамі, як атамная энергетыка, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, медыцына, экалогія, турызм, спорт.

Падводзячы вынікі 2017 года для ЕАЭС, Дзмітрый Мядзведзеў праінфармаваў, што аб`ём узаемнага гандлю паміж краінамі, як і прагназавалася, павялічыўся амаль на 27 працэнтаў. Расце валавы ўнутраны прадукт, прамысловая і сельгасвытворчасць.

2 лютага 2018, Алматы
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:856
 
Ключевые слова:
Пенсионное обеспечение Соцзащита ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме