https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нямецкая кампанія Polipol Holding плануе інвеставаць у стварэнне вытворчасці мяккай мэблі ў Беларусі 20 млн еўра


Пра гэта паведаміла прэс-служба канцэрна "Беллеспаперапрам".
Нямецкая кампанія Polipol Holding Gmbh плануе інвеставаць у стварэнне вытворчасці мяккай мэблі ў Беларусі 20 млн еўра. Такая дамоўленасць прадугледжаная пагадненнем паміж канцэрнам і кампаніяй, падпісаным 16 студзеня на міжнароднай спецыялізаванай выставе мэблі і дызайну інтэр`ераў imm соlogne 2018, якая праходзіць 15—18 студзеня ў Кёльне.

Пагадненне замацавалі подпісамі старшыня канцэрна Юрый Назараў і ўладальнік Polipol Holding Gmbh Герд Хемерлінг.

Плануецца, што прадукцыя, вырабленая ў Беларусі, будзе рэалізоўвацца на еўрапейскі рынак. Задзейнічаць у вытворчасці прадугледжваецца беларускіх работнікаў, якія пройдуць навучанне ў нямецкіх спецыялістаў.

Падпісанне гэтага пагаднення — вынік сустрэч і перамоў паміж канцэрнам і нямецкай кампаніяй. Прадстаўнікі Polipol Holding некалькі разоў наведалі Беларусь, вывучылі магчымасці і ўмовы для стварэння мэблевай вытворчасці, разгледзелі розныя прапановы і пляцоўкі для размяшчэння фабрыкі. У якасці прыярытэтнай вызначаная вытворчая база ААТ "Івацэвічдрэў", дзе запланаванае стварэнне мэблевага кластара. На прадпрыемстве ёсць памяшканні, уся інфраструктура, камунікацыі і прыдатныя ўмовы для размяшчэння мэблевага кластара.

Кіраўнікі вядучых мэблевых прадпрыемстваў Беларусі на чале са старшынёй "Беллеспаперапрама" Юрыем Назаравым наведваюць выставу ў Кёльне з мэтай вывучэння патэнцыялу нямецкага мэблевага рынку і правядзення перамоў аб арганізацыі ў наступным годзе на пляцоўцы imm соlogne кансалідаванай выставачнай экспазіцыі беларускіх вытворцаў мэблі. Акрамя таго, падчас візіту адбудзецца шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі нямецкіх кампаній — плануецца абмеркаваць пытанні гандлёва-эканамічнага, вытворчага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі прадпрыемства "Івацэвічдрэў", холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў", "Маладзечнамэблі", "ЗОВ-ЛенЕўрамэблі", гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс" і "Мінскпраектмэблі".

Polipol Holding Gmbh уваходзіць у лік вядучых вытворцаў мяккай мэблі ў Еўропе і актыўна працуе па ўсім свеце. Налічвае больш за 5 тыс. супрацоўнікаў у Германіі і за мяжой. Гадавы абарот складае больш за 400 млн еўра. Кампанія вырабляе мяккую мэблю для дома, офісаў, канферэнц-залаў, адкрытых пляцовак і іншую — прыблізна 400 мадэляў.

Выстава imm соlogne ўпершыню была праведзеная ў 1949 годзе і з таго часу арганізуецца ў Германіі штогод. Яна прымае экспанентаў з усяго свету на 280.000 кв. м. Па колькасці і геаграфіі ўдзельнікаў з imm cologne могуць канкураваць толькі Парыжскі мэблевы салон (Францыя) і Міланскі мэблевы салон (Італія). Удзельнікі выставы кожны год паказваюць вялікую колькасць новых мадэляў, частка якіх у наступныя гады пойдуць у масавую ці абмежаваную вытворчасць.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2018
 
Дата публикации:17.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1047
 
Ключевые слова:
Деревообработка Беллесбумпром Инвестиции Мебель Германия Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме