https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь абмяркоўвае магчымасць паставак у Іран ялавічыны


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларусь абмяркоўвае магчымасць паставак у Іран ялавічыны. Адпаведная тэматыка закраналася на сустрэчы пасла Беларусі ў Іране Юрыя Лазарчыка з намеснікам міністра сельскагаспадарчага джыхада гэтай краіны Хасанам Рокні. 

"Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі і, у прыватнасці, перспектывы супрацоўніцтва спецыялістаў дзвюх краін у галіне ветэрынарыі і радыялогіі ў рамках вырашэння пытання аб арганізацыі паставак з Беларусі ў Іран мяса ялавічыны", - расказалі ў МЗС.

Пасол перадаў іранскаму боку віншаванне міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца ў адрас яго іранскага калегі з нагоды паўторнага назначэння на высокую пасаду, а таксама выказаў надзею на хуткі візіт у Беларусь іранскіх спецыялістаў у галіне ветэрынарыі і радыялогіі для азнаямлення з вядучымі мясамалочнымі прадпрыемствамі і пацвярджэння якасці беларускай прадукцыі.

Хасан Рокні выказаў задавальненне работай сумеснай беларуска-іранскай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі і пацвердзіў намер арганізаваць візіт у бліжэйшы час.

27 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:924
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Иран Сотрудничество Говядина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме