https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспарт малочнай прадукцыі прадпрыемстваў Мінсельгасхарча ў Кітай за студзень-верасень вырас у 12 разоў


Пра гэта паведаміў 27 ліпеня на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.
Экспарт малочнай прадукцыі прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ў Кітай за студзень-верасень вырас у 12 разоў.

"За дзевяць месяцаў аб`ём экспартных паставак малочнай прадукцыі ў Кітай вырас у 12 разоў і перасягнуў суму ў памеры $4,5 млн. Гэта невялікая лічба ў агульным аб`ёме нашага экспарту, але мы толькі нядаўна адкрылі кітайскі рынак і цяпер актыўна яго асвойваем", - сказаў Аляксей Багданаў.

Па выніках работы за дзевяць месяцаў сельгаспрадукцыя пастаўлялася ў 65 краін. За гэты перыяд экспарт сельгаспрадукцыі ў краіны СНД (акрамя Расіі) вырас больш як у два разы і склаў $118,5 млн.

Забяспечаны таксама рост экспарту сельгаспрадукцыі ў такія краіны, як Азербайджан, Арменія, Казахстан, Пакістан, Малдова, Украіна. Знешнеэканамічная дзейнасць за дзевяць месяцаў 2017 года характарызавалася прыростам у цэлым па сістэме Мінсельгасхарча на 11 працэнтаў.

Усяго ў студзені-верасні прадпрыемствы Мінсельгасхарча экспартавалі сельгаспрадукцыі на суму $1,844 млрд, што на $184 млн больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

27 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Молочная продукция Китай Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме