https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $7,395 млрд


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 лістапада, паводле папярэдніх даных, склалі $7,395 млрд у эквіваленце.

За кастрычнік 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $128,6 млн (на 1,8 працэнта) пасля росту ў верасні 2017 года на $273,1 млн (3,9 працэнта). За студзень-кастрычнік прырост рэзерваў склаў $2 468,1 млн (50 працэнтаў).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку садзейнічала паступленне замежнай валюты ў бюджэт, уключаючы сродкі чарговага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, і купля замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Урадам і Нацыянальным банкам у кастрычніку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $700 млн. У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на $751 млн (на 18 працэнтаў) - да $4 927,2 млн (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш як на $500 млн.

4 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:871
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме