https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 7,2 млрд долараў ЗША


Аб гэтым паведаміў Нацбанк.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2017 года, паводле папярэдніх даных, склалі 7 млрд 266,7 млн долараў ЗША (у эквіваленце).

За верасень золатавалютныя рэзервы выраслі на 273,1 млн. долараў (на 3,9%) пасля росту ў жніўні на 328,8 млн долараў (на 4,9%). З пачатку года прырост рэзерваў склаў 2 млрд 339,5 млн долараў ЗША (47,5%).

"Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у верасні спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага фінансавага крэдыту ўрада Расійскай Федэрацыі і збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце", — адзначае Нацбанк.

Адмоўны ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала выкананне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 450 млн долараў ЗША.

У 2016 годзе ЗВР у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751 млн долараў (на 18%) — да 4 млрд 927,2 млн долараў (у эквіваленце). Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн долараў.

БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:06.10.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:786
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Национальный банк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме