https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арменія зацікаўленая ў беларускіх тэхналогіях вядзення лясной гаспадаркі


Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
Арменія зацікаўленая ў беларускіх тэхналогіях вядзення лясной гаспадаркі. пра гэта заявіў 20 кастрычніка на трынаццатым пасяджэнні міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве 20 кастрычніка ў Мінску міністр сельскай гаспадаркі Арменіі Ігнацій Аракелян.

"Наша рэспубліка зацікаўленая ў тых тэхналагічных магчымасцях, якімі сёння валодае Беларусь. Калі для Беларусі лясная гаспадарка мае важнае эканамічнае значэнне, то для Арменіі — перш за ўсё экалагічнае: гэта пытанне захавання лясоў. Але мы таксама хацелі б наладзіць праекты па вытворчасці пелет і іншых матэрыялаў, каб абаграваць нашы вёскі", — паведаміў міністр.

У сваю чаргу міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч заявіў, што ведамства гатовае бязвыплатна паставіць у Арменію пасадачны матэрыял для стварэння "лесу дружбы". Канкрэтны ўчастак пакуль не абраны: плануецца, што спецыялісты дзвюх краін вызначаць яго падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Арменію, які запланаваны на канец кастрычніка. Для стварэння лесу Беларусь гатовая перадаць пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай.

"На бязвыплатнай аснове мы гатовыя паставіць якасны пасадачны матэрыял для 10-15 га лесу, аказаць неабходную тэхналагічную дапамогу", — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:23.10.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:880
 
Ключевые слова:
Армения Технологии Лесное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме