https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусі выдзелены чацвёрты транш крэдыту ЕФСР у аб`ёме 300 млн долараў


Пра гэта паведаміла прэс-служба банка.
Еўразійскі банк развіцця, які кіруе сродкамі Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пералічыў Беларусі чацвёрты транш крэдыту ЕФСР у аб`ёме 300 млн долараў.

З агульнай сумы крэдыту ў памеры 2 млрд долараў, прадугледжанай на падтрымку праграмы рэформаў у Беларусі на працягу 2016-2017 гадоў, на сённяшні дзень, з улікам папярэдніх траншэй, краіне прадастаўлена 1,4 млрд даляраў ЗША.

Паводле інфармацыі ЕАБР, рашэнне аб выдзяленні траншу прынятае саветам Фонду 26 чэрвеня на падставе выканання ўсіх умоў праграмы, акрамя аднаго кантрольнага паказчыка, па якім дадзенае вызваленне, і ўключэння ў праграму дадатковых кантрольных паказчыкаў для рэалізацыі ў рамках шостага і сёмага траншаў.

Як тлумачыць ЕАБР, не выкананы паказчык, які прадугледжвае абмежаванне нямэтавых дзяржаўных запазычанняў аб`ёмам не больш за 75% ад патрэбы ў пагашэнні дзяржаўнага доўгу. Фактычна ў 2016 годзе прыцягненне склала 101,4% да сумы пагашэння. "Вызваленне ад выканання гэтага паказчыка абгрунтаванае дасягненнем уладамі краіны прыкметнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі за кошт правядзення збалансаванай эканамічнай палітыкі", — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка сродкамі фонду.

Так, па выніках 2016 года сфарміраваны шырокі прафіцыт бюджэту органаў дзяржаўнага кіравання на ўзроўні 0,5% ВУП пры адначасовым папаўненні бюджэтных дэпазітаў на суму, практычна роўную велічыні прафіцыту. Дасягненне прафіцыту стала пераважна вынікам праведзенай аптымізацыі дзяржрасходаў. Прырост фонду аплаты працы бюджэтных работнікаў запаволіўся з 17,5% у 2015 годзе да 6,4% у 2016 годзе. Прыкметна скараціліся выдаткі бюджэту на падтрымку дзяржпрадпрыемстваў: субсідыі на кампенсацыю льготных працэнтных ставак знізіліся на 11% дзякуючы скарачэнню фінансавання дзяржпраграм на 1% ВУП на чыстай аснове; забалансавыя выдаткі па выкананні дзяржгарантый і папаўненні статутных фондаў прадпрыемстваў скараціліся на 12%.

ЕАБР таксама пералічвае шэраг іншых пазітыўных зменаў у эканоміцы Беларусі, у ліку якіх зніжэнне тэмпаў інфляцыі, палітыка гнуткага валютнага курсу, рост ВУП на 0,9% па выніках студзеня—мая 2017 года, павелічэнне валавых міжнародных рэзерваў на фоне захавання значнага перавышэння аб`ёму продажу насельніцтвам замежнай валюты над попытам.

Кіраўнік сродкамі ЕФСР таксама паведамляе пра атрыманне абноўленага лісты аб намерах ўрада і Нацбанка, які пацвярджае ўключэнне ў праграму шэрагу кантрольных паказчыкаў, рэалізацыя якіх накіраваная на дасягненне наступных мэтаў:

— распрацоўка метадалогіі ацэнкі фіскальных рызык, генераваных дзяржпрадпрыемствамі, і падрыхтоўка справаздачы па рызыках па выніках дзевяці месяцаў 2017 года як асновы для прыняцця ўрадам краіны рашэнняў па рэфармаванні гэтых прадпрыемстваў;

— павышэнне кіраўніцкага патэнцыялу членаў назіральнага савета адкрытых акцыянерных таварыстваў з дзяржаўнай доляй праз распрацоўку навучальных праграм і пачатак навучання; стымуляванне прыватызацыі праз унясенне змяненняў у закон "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці", якія прадугледжваюць скарачэнне тэрміну іскавай даўнасці па прыватызацыйных здзелках, і прыняцце пастановы ўрада, накіраванай на скарачэнне пераліку ААТ, на набыццё акцый якіх распаўсюджваецца пераважнае права дзяржавы;

— развіццё канкурэнцыі праз стварэнне роўных умоў дзейнасці для прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці і ліквідацыю бар`ераў для канкурэнцыі на мясцовых таварных рынках шляхам ухвалення канцэпцыі праграмы развіцця канкурэнцыі;

— лібералізацыя валютнага рэгулявання дзейнасці прадпрыемстваў-экспарцёраў праз скарачэнне нарматыву абавязковага продажу валюты з 20 да 10% і адмену патрабавання да прадпрыемстваў падаваць абгрунтаванне для набыцця замежнай валюты.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў памеры 8,513 млрд долараў ЗША ў 2009 годзе заснавалі Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расія і Таджыкістан.

Мэтамі ЕФСР з`яўляецца спрыянне краінам-удзельніцам у пераадоленні наступстваў глабальнага фінансавага крызісу, у забеспячэнні іх эканамічнай і фінансавай стабільнасці і падтрымка інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:29.06.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:894
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме