https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узбекістан увайшоў у топ-5 пакупнікоў піламатэрыялаў на БУТБ


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Па выніках студзеня - жніўня 2023 года ўзбекскія кампаніі ўвайшлі ў пяцёрку буйнейшых пакупнікоў піламатэрыялаў на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій, выступаючы перад прадстаўнікамі ўзбекскага бізнесу ў рамках другога пасяджэння беларуска-ўзбекскага дзелавога савета, 

Апроч Узбекістана ў топ-5 рынкаў збыту беларускай пілапрадукцыі трапілі такія краіны, як Кітай, Азербайджан, Сінгапур і Расія. Усяго ў бягучым годзе здзелкі па куплі прадукцыі дрэваапрацоўкі на біржавых таргах заключалі рэзідэнты 15 дзяржаў.

"У параўнанні са студзенем - жніўнем мінулага года, пастаўкі айчыннай лесапрадукцыі ва Узбекістан выраслі больш як у 8,5 раза і ёсць перадумовы, што высокая дадатная дынаміка захаваецца і ў далейшым. Безумоўна, гэтаму будзе садзейнічаць пашырэнне кола ўдзельнікаў таргоў з Узбекістана. У прыватнасці, здзелкі па піламатэрыялах у бягучым годзе ажыццяўлялі 18 узбекскіх кампаній, большасць з якіх прыйшлі на біржавую пляцоўку на працягу апошніх трох - чатырох месяцаў. У цэлым жа на сённяшні дзень колькасць акрэдытаваных на біржы рэзідэнтаў Узбекістана дасягнула 80, прытым што ў пачатку года іх было ўсяго 45", - паведаміў Аляксандр Башлій.

Акрамя таго, паводле слоў начальніка ЗЭД БУТБ, у 2023 годзе прыкметна актывізавалася беларуска-ўзбекскае міжбіржавое супрацоўніцтва. Дзякуючы гэтаму забяспечваецца аператыўны абмен актуальнай аналітычнай інфармацыяй па біржавых рынках дзвюх краін, а таксама адкрываюцца новыя магчымасці для ўключэння ў біржавы абарот дадатковых таварных пазіцый.

"У першай палове бягучага года ў рамках пагаднення аб стратэгічным партнёрстве паміж Беларускай універсальнай таварнай біржай і Узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржай у Мінску і Ташкенце адбыліся навучальныя семінары для брокераў абедзвюх біржаў. У выніку брокерскія арганізацыі, якія прайшлі атэстацыю, атрымалі ўзаемны допуск да біржавых гандлёвых платформ Беларусі і Узбекістана. Што датычыцца практычнай карысці гэтых мерапрыемстваў, то пры садзейнічанні аднаго з узбекскіх брокераў праведзены першыя біржавыя пастаўкі беларускага цукру ва Узбекістан. Гэта значыць міжбіржавое ўзаемадзеянне дынамічна развіваецца і прыносіць рэальны вынік", - падкрэсліў прадстаўнік БУТБ.

6 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:334
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Деревообработка Пиломатериалы Узбекистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме