https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску працягнецца праца па ўзгадненні праекта Канцэпцыі супрацоўніцтва краін СНД у супрацьдзеянні карупцыі


У Мінску 15—16 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта Канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у супрацьдзеянні карупцыі.
Дакумент скіраваны на развіццё прававых і арганізацыйных асноў супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні карупцыі, а таксама вызначае прынцыпы, задачы, асноўныя накірункі і формы супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД.

Пад супрацьдзеяннем карупцыі ў праекце канцэпцыі разумеецца комплексная, сістэмная дзейнасць краін СНД, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, якая забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю ў цесным узаемадзеянні з інстытутамі грамадзянскай супольнасці і насельніцтвам сацыяльна-эканамічных, палітычных, прававых, арганізацыйных і іншых мер, накіраваных на папярэджанне, выяўленне, спыненне, раскрыццё, расследаванне злачынстваў і іншых правапарушэнняў, звязаных з карупцыяй, стымуляванне актыўнасці службовых асоб, служачых і грамадзян у непрыманні названых з`яў, а таксама своечасовае выяўленне і ліквідацыю абставінаў, якія спрыяюць гэтым правапарушэнням.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:13.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:551
 
Ключевые слова:
Содружество независимых гоударств Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме