https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускаму Парку высокіх тэхналогій споўнілася дзесяць гадоў


Беларускаму Парку высокіх тэхналогій споўнілася дзесяць гадоў. 1 чэрвеня 2006 года ў парку былі зарэгістраваныя першыя рэзідэнты.
Як паведамляе адміністрацыя парку, сёння ў ПВТ налічваецца ўжо 152 кампаніі, у якіх працуе каля 25 тысяч інжынераў. Штогод ствараецца каля трох тысяч новых працоўных месцаў. Экспарт камп`ютарных праграм з Беларусі за дзесяць гадоў вырас больш чым у 46 разоў і склаў у мінулым годзе амаль 800 млн. долараў ЗША.

У адміністрацыі ПВТ адзначаюць, што па меры назапашвання ІТ-кампаніямі ведаў і вопыту іх колькасць перайшла ў якасць і дазволіла ІТ-галіне Беларусі падняцца ў іерархіі міжнароднага размеркавання працы на новую ступень. За дзесяць гадоў заказная мадэль эвалюцыянавала ад мадэлі простага аўтсорсінгу да мадэлі поўнага цыклу распрацоўкі ПЗ, калі рэзідэнты парку не проста выконваюць распрацоўку праграмнага забеспячэння па устаноўленых патрабаваннях заказчыка, а сумесна з камандамі заказчыка вядуць распрацоўку прадуктаў ад пачатку і да канца — ад дызайну і да ўкаранення. Пяць з дзесяці найбуйнейшых сусветных карпарацый (згодна з рэйтынгамі Forbes) з`яўляюцца заказчыкамі Парку высокіх тэхналогій.

Паводле дадзеных ПВТ, сёння кампаніі —рэзідэнты парку актыўна развіваюць ІТ-кансалтынг, ІТ-аўдыт і сістэмны аналіз з аказаннем паслуг па комплексным кіраванні працэсамі распрацоўкі і ўкаранення інтэграваных інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

У ліку рэзідэнтаў ПВТ, якія сталі шырока вядомымі ў свеце, кампаніі "ЭПАМ Сістэмз", IBA, "Ітранзішэн", "Эксадзел", "Навучсофт," Гейм Стрым "і многія іншыя.

Сёння рэзідэнты ПВТ забяспечваюць 80% патрэбнасці эканомікі Беларусі ў ІТ. Павышэнне прафесійных кампетэнцый айчынных спецыялістаў прыцягнула ўвагу замежных інвестараў і спрыяла прыходу ў Беларусь буйных міжнародных і вядучых сусветных тэхналагічных кампаній. Яны пачалі адкрываць тут свае цэнтры распрацоўкі. З часам у ПВТ прыйшоў шэраг найбуйнейшых міжнародных ІТ-кампаній — InterActiveCorp, Rakuten, SK Hynix, IHS, Playtech, "Яндэкс" і іншыя.

У адміністрацыі ПВТ таксама звяртаюць увагу, што ўсё часцей у партфоліа рэзідэнтаў парку з`яўляюцца знакавыя праграмныя прадукты, якія азначаюць новы этап яго развіцця. Мабільнымі дадаткамі, распрацаванымі ў нашай рэспубліцы, карыстаецца больш за 900 млн. чалавек у 160 краінах, а такія брэнды, як Apalon і MSQRD, стварылі новае аблічча Беларусі на сусветным лічбавым рынку.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:01.06.2016
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:876
 
Ключевые слова:
Парк высоких технологий Товары из Беларуси Инновации Интернет Программирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме