https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Таджыкістан дамовіліся развіваць гандлёва-эканамічныя інтарэсы сумесна з Афганістанам


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларусь і Таджыкістан дамовіліся развіваць гандлёва-эканамічныя інтарэсы сумесна з Афганістанам. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Таджыкістане Алега Іванова з прэм`ер-міністрам гэтай краіны Кахірам Расулзада.

З улікам сталых узаемаадносін Таджыкістана з Афганістанам пасол Беларусі прапанаваў задзейнічаць трохбаковы фармат супрацоўніцтва Беларусь - Таджыкістан - Афганістан пры развіцці гандлёва-эканамічных інтарэсаў бакоў, што было падтрымана субяседнікам. На сустрэчы разглядалася шырокае кола пытанняў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

"Прэм`ер-міністр Таджыкістана выказаў зацікаўленасць у развіцці вытворчай кааперацыі з беларускімі прадпрыемствамі і пацвердзіў гатоўнасць аказваць неабходнае садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у прыватнасці пытанням правядзення чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-таджыкскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Акрамя таго, пасол Беларусі і прэм`ер-міністр Таджыкістана закранулі перспектывы заключэння шэрага міждзяржаўных пагадненняў у сферы адукацыі і рэгіянальнага супрацоўніцтва.

15 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:654
 
Ключевые слова:
Беларусь-Таджикистан Афганистан Тоарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме