https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта ў сферы ДПП


Пра гэта заявіў 7 красавіка першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі.
Беларусь і Казахстан разгледзяць магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП), заявіў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі перад пачаткам навучальнага семінара па дзяржаўна-прыватным партнёрстве "Рэгуляванне развіцця ДПП" (на прыкладзе вопыту Казахстана).

"Мы сёння бачым, што на еўразійскай пляцоўцы можам аб`яднаць намаганні Казахстана і Беларусі для таго, каб сумесныя праекты, у тым ліку інфраструктурныя, рэалізоўваць на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - адзначыў Аляксандр Забароўскі.

Паводле яго слоў, у час семінара казахстанскія калегі падзеляцца сваім вопытам развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Аляксандр Забароўскі канстатаваў, што праекты ў Еўразійскім эканамічным саюзе становяцца ўсё больш цікавымі для інвестараў з трэціх краін. Таму другая частка семінара будзе прысвечана ўкараненню сістэмы праектнага менеджменту міжнароднай інфраструктурнай платформы ў практыку работы з праектамі ДПП, у тым ліку рэгіянальнымі.

"Мы прэзентуем нашы магчымасці праз гэту платформу ўсяму свету", - падкрэсліў першы намеснік міністра. Адносна актыўнасці інвестараў у рэалізацыі першых праектаў ДПП у Беларусі Аляксандр Забароўскі адзначыў, што працэс прыняцця інвестыцыйных рашэнняў ніколі не быў простым, таму буйныя праекты абавязкова будуць з удзелам партнёраў з-за мяжы.

"Але ніводны замежны партнёр не прыйдзе на рынак без разумення, хто будзе мясцовым партнёрам. Нават калі вялікая замежная кампанія прыходзіць на беларускі рынак, яна шукае партнёра ў краіне. Гэта падцягвае наш бізнес быць канкурэнтаздольным не толькі на рэгіянальным узроўні, але і глабальна", - растлумачыў ён.

Аляксандр Забароўскі лічыць, што сёння самае галоўнае - даць бізнесу інструмент рэалізацыі праектаў ДПП. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь выкарыстоўвае пакрокавы падыход.

"Нам трэба некалькі паспяховых гісторый. Гэта задача, якую мы перад сабой ставім. Мы хацелі б, каб першыя праекты былі рэалізаваны пакрокава і прымальна для бакоў", - падагульніў ён.

7 красавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:908
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Государственно-частное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме