https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінфін за два дні цалкам рэалізаваў выпуск аблігацый на 1,5 трыльёна рублёў


Міністэрства фінансаў Беларусі за два дні цалкам рэалізавала 836-ты выпуск дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый на 1,5 трыльёна рублёў.
Аблігацыі выпускаліся "ў рамках кіравання ліквіднасцю рэспубліканскага бюджэту", а рэалізоўваліся праз Беларускую валютна-фондавую біржу, паведамляе Мінфін.

"Дзяржаўныя кароткатэрміновыя аблігацыі, намінаваныя ў беларускіх рублях, для фізічных і юрыдычных асоб 836-га выпуску размешчаныя ў поўным аб`ёме. Усяго за два дні заключана 11 здзелак на агульную суму 1,5 трлн. рублёў", — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

Намінальны кошт адной аблігацыі складаў 1 млн. рублёў; аб`ём выпуску — 1,5 трлн. рублёў; тэрмін абарачэння — 16 дзён; дата пагашэння аблігацый і выплаты працэнтнага даходу — 22 красавіка 2016 года; стаўка працэнтнага даходу — 24% гадавых.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2016
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:562
 
Ключевые слова:
Облигации Ценные бумаги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме