https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржава і ў далейшым будзе гарантаваць першае рабочае месца выпускнікам ВНУ


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання Наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання ў Дзяржынскім раёне.
Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы з працоўным калектывам адзначыў, што дзяржава прадоўжыць удзяляць самую пільную ўвагу сацыяльным пытанням, у тым ліку працаўладкаванню моладзі і стварэнню новых рабочых месц.

Разам з гэтым ён адзначыў, што сітуацыя на рынку працы з працаўладкаваннем даволі няпростая. Прэзідэнт расказаў, што зусім нядаўна, у час абмеркавання пытанняў пенсійнай рэформы, асобная ўвага была звернута якраз на гэту тэму.

"Мною было прынята адназначнае рашэнне аб прадастаўленні першага рабочага месца пасля заканчэння ВНУ, незалежна ад таго, прыватная яна або дзяржаўная. І гэтага мы будзем прытрымлівацца. Мы абавязаны будзем дапамагчы з працаўладкаваннем маладым людзям, якія атрымалі адукацыю", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама дэталёва закрануў тэму стварэння новых рабочых месц. "Ідучы на павелічэнне пенсійнага ўзросту, мы добра разумелі, што гэта запатрабуе дадатковых рабочых месц. Таму ў гэтым годзе прынялі рашэнне аб стварэнні больш як 50 тыс. рабочых месц. Магчыма, і вам тут давядзецца ствараць новыя рабочыя месцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўсяляк, не гледзячы ні на якія рыначныя прынцыпы, будзем патрабаваць ад кіраўнікоў і ствараць умовы для бізнесу, для таго каб яны стваралі рабочыя месцы", - заявіў Прэзідэнт.

12 красавіка 2016, Дзяржынскі раён
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2016
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:1081
 
Ключевые слова:
Трудоустройство Рынок труда Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме