https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара апусціўся ніжэй за 19.900 рублёў


Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 красавіка ўмацаваўся да долара ЗША і еўра.
Паводле даных біржы, курс долара ЗША знізіўся на 94 рублі (0,47%) да 19.864 рублёў.

Курс еўра знізіўся на 41 рубель (0,18%) да 22.706 рублёў.

Расійскі рубель умацаваўся на 2,61 рубля (0,88%) да 299,45 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель умацоўваецца да долара і еўра следам за расійскім, на які ў сваю чаргу мае ўплыў сітуацыя з нафтай на сусветным рынку. Цэны на нафту трымаюцца вышэй за 40 долараў ЗША за бараль напярэдадні сустрэчы найбуйнейшых нафтавых вытворцаў, якія павінны абмеркаваць замарозку здабычы на цяперашніх узроўнях, каб справіцца з лішкам прапановы. На раніцу 12 красавіка нафта гатунку Brent гандлюецца ля адзнакі 42,94 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 77,94 капейкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 красавіка 2016
 
Дата публикации:12.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:704
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Финасы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме