https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БМЗ будзе супрацоўнічаць з Еўракамісіяй у межах распачатага ў дачыненні да прадпрыемства антыдэмпінгавага расследавання


Пра гэта гаворыцца ў каментарыі на афіцыйным сайце БМЗ.
Кіраўніцтва Беларускага металургічнага завода (ААТ "БМЗ" — кампанія-кіраўнік холдынга "БМК") прыняло рашэнне супрацоўнічаць з Еўракамісіяй у межах распачатага ў дачыненні да беларускага вытворцы антыдэмпінгавага расследавання і зарэгістравала прадпрыемства ў якасці зацікаўленай асобы.

"Еўрапейская камісія атрымае адказы на ўсе пытанні, якія яе цікавяць, і растлумачэнні, неабходныя для прыняцця адпаведных рашэнняў. У сваю чаргу прадпрыемствам для кансультацый будуць прыцягнутыя дасведчаныя адвакаты, якія сумесна са спецыялістамі і суб`ектамі ўласнай тавараправоднай сеткі выканаюць усе мерапрыемствы, неабходныя для кваліфікаванай аховы БМЗ у антыдэмпінгавым расследаванні. Аказаць падтрымку таксама пагадзіліся розныя структуры і камерцыйныя партнёры", — гаворыцца ў паведамленні.

На БМЗ удакладнілі, што "апошнія гады галоўнай праблемай сусветнай металургіі стала значнае зніжэнне ўзроўню спажывання металапрадукцыі, што прывяло да фарміравання залішняй прапановы і рэзкага падзення цэн на рынку". "Такія складаныя ўмовы балюча ўдарылі па эканоміцы прадпрыемстваў, перавялі ў разрад стратных многіх яшчэ нядаўніх лідараў галіны. Сітуацыя, што мяжуе з барацьбой за выжыванне, вымушае металургаў звяртацца па падтрымку да ўрадаў сваіх краін. Адным з найбольш распаўсюджаных механізмаў аховы вытворцамі сваіх інтарэсаў з`яўляецца ініцыяванне антыдэмпінгавых расследаванняў з мэтай увядзення дадатковых пошлін", — лічаць на прадпрыемстве.

Нагадаем, Еўракамісія 31 сакавіка распачала антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да Беларускага металургічнага завода па экспарце ў ЕС гарачакачанай арматуры. Адпаведная скарга была пададзеная 15 лютага 2016 года Еўрапейскай асацыяцыяй вытворцаў сталі (Eurofer) паводле даручэння прадпрыемстваў, якія кантралююць больш за 25% рынку арматуры ў Еўрасаюзе.

У прыватнасці Eurofer скардзіцца на вялікія аб`ёмы паставак арматуры з Беларусі па нярынкавых цэнах, што адмоўна паўплывала на аб`ёмы продажу і цэны на рынку ЕС і, як следства, неспрыяльна адбілася на фінансавым становішчы шэрагу еўрапейскіх вытворцаў. У межах расследавання будзе вывучаны перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2015 года. Пры гэтым вывучэнне тэндэнцый рынку будзе ахопліваць перыяд з 1 студзеня 2012 года па 31 снежня 2015 года.

Беларускі металургічны завод быў запрошаны Еўракамісіяй да ўдзелу ў працы камісіі па расследаванні.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 11 красавіка 2016
 
Дата публикации:11.04.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:928
 
Ключевые слова:
Демпинг Белорусский металлургический завод Еврокомиссия Арматура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме