https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінскі аўтамабільны завод, таксама як і іншыя вядомыя беларускія брэнды, неабходна захаваць


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 красавіка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву аўтазавода.
"Перш за ўсё вы павінны захаваць гэта прадпрыемства. Яго неабходна абнавіць, наколькі гэта магчыма, надаць яму новае аблічча. З канвеераў павінны сыходзіць поўнасцю беларускія машыны найвышэйшай якасці", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што забеспячэнне высокай якасці прадукцыі - гэта ў першую чаргу задача ўсяго працоўнага калектыву.

Ён адзначыў, што ў гэтай частцы ад работнікаў дылерскай сеткі часам паступаюць аб`ектыўныя нараканні. "Калі вы, кожны на сваім рабочым месцы, не зоймецеся якасцю, мы не вытрымаем канкурэнцыі, - сказаў Прэзідэнт. - Мы павінны захаваць гэты завод і павысіць якасць".

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў цяперашніх эканамічных умовах прадпрыемства сутыкаецца з шэрагам цяжкасцей.

Адначасова ён паставіў задачу не дапусціць пагаршэння сітуацыі, чаго б гэта ні каштавала.

"МАЗ, як і БелАЗ, і мотавелазавод - гэта твар нашай краіны. Мы ні ў якім разе не можам і не маем права ўгробіць гэтыя прадпрыемствы. Таму, адказваючы скептыкам і тым, хто сёння не верыць у гэта: МАЗу быць, быць заўсёды, і пры мне, і пасля мяне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Захаванне гэтых і іншых прадпрыемстваў, падкрэсліў Прэзідэнт, гэта справа не толькі яго гонару, але і захаванне эканамічнай базы, рабочых месц для будучых пакаленняў.

"Наша шчасце тут, на гэтай зямлі. І мы павінны думаць аб тым, як захаваць рабочае месца для нашых дзяцей", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

7 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1367
 
Ключевые слова:
МАЗ Белорусские бренды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме