https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Супрацоўніцтва ПАРЛАЦІНА з Беларуссю вельмі важна для стварэння мультыпалярнага свету


Аб гэтым заявіла 28 сакавіка старшыня Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Эквадор Габрыэла Рывадэнэйра Бурбана.
Супрацоўніцтва з Беларуссю вельмі важна для стварэння мультыпалярнага свету, заявіла старшыня Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Эквадор Габрыэла Рывадэнэйра Бурбана пасля падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Лацінаамерыканскім парламентам (ПАРЛАЦІНА), а таксама паміж беларускім і эквадорскім парламентамі.

"Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў паважання свабоды, правоў чалавека, суверэнітэту. Хацелася б адзначыць той факт, што размова ідзе аб народах (Лацінскай Амерыкі.), якія на працягу доўгага часу знаходзіліся на задворках гісторыі. Сёння вельмі важна, што супрацоўніцтва праходзіць на раўнапраўным узроўні для захавання мультыпалярнага свету", - сказала старшыня эквадорскага парламента.

Яна падкрэсліла, што эквадорская дэлегацыя вельмі ганарыцца фактам візіту ў Беларусь. Ён дае магчымасць вывесці адносіны на больш высокі ўзровень.

Габрыэла Рывадэнэйра Бурбана выказала гатоўнасць эквадорскага боку да падпісання шасці пагадненняў аб супрацоўніцтве ў розных сферах, іх хутчэйшай ратыфікацыі. Яна выказала глыбокае задавальненне тым фактам, што Беларусь уваходзіць у якасці наглядальніка ў ПАРЛАЦІНА.

"Як старшыня ПАРЛАЦІНА хацела б запэўніць вас у тым, што мы вельмі зацікаўлены ва ўмацаванні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна з краінамі вашага рэгіёна", - заявіла кіраўнік эквадорскага парламента.

У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што падпісаныя сёння пагадненні адкрываюць новую старонку ва ўзаемаадносінах Беларусі і Эквадора. Гэта першы візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі з Эквадора. "Гэта вынік перш за ўсё працяглай і паслядоўнай работы, дыялогу паміж заканадаўчымі сходамі нашых дзяржаў", - дадаў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка зрабіў акцэнт на тым, што сённяшнія перагаворы з эквадорскім бокам паказалі: ёсць шмат агульных падыходаў. Існуючы патэнцыял пакуль выкарыстаны не да канца.

Размова ідзе аб гандлёва-эканамічных адносінах, супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы. Акрамя таго, прадстаўнік беларускага парламента выказаў удзячнасць Габрыэле Рывадэнэйра Бурбана за садзейнічанне ў атрыманні статусу наглядальніка ПАРЛАЦІНА для Беларусі.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч растлумачыў, што на перагаворах з эквадорскай дэлегацыяй абмяркоўваліся дэталі рэалізацыі падпісаных раней пагадненняў. "Асабліва гэта датычылася пытанняў узаемнай абароны інвестыцый, падтрымкі інвестыцыйнай дзейнасці.

Таксама гэта пытанні, звязаныя з прадухіленнем двайнога падаткаабкладання, пытанні рэгулявання гандлёва-эканамічных пагадненняў", - расказаў Міхаіл Мясніковіч.

На перагаворах размова ішла і аб супрацоўніцтве ў нафтавай галіне. Гаварылася і пра магчымасці падрыхтоўкі кадраў для Эквадора ў Беларусі. Пры гэтым маецца на ўвазе не толькі навучанне ў ВНУ, але і атрыманне рабочых спецыяльнасцей.

"Нашы адносіны маюць вельмі добрую перспектыву. Мы дамовіліся, як развіваць ужо тыя праекты, што сёння ёсць. Асабліва ў галіне нафтаразведкі, выкарыстання нетраў і актывізацыі пытанняў, звязаных з супрацоўніцтвам у сферы аграпрамысловага комплексу", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

28 сакавіка 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:582
 
Ключевые слова:
Латинская Америка Беларусь-Эквадор Товарооборот Нефтепереработка Полезные ископаемые Мультиполярный мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме