https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У студзені—лютым 2016 года валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) знізіўся ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску


Пр агэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Найбольшае скарачэнне ВРП адзначана ў Мінскай вобласці — на 10,6% да 20 трлн. 370,8 млрд. рублёў (14,4% ВУП краіны).

У Магілёўскай вобласці ВРП знізіўся на 2,6% да 9 трлн. 188,2 млрд. рублёў (6,5% ВУП), у Гомельскай — на 3,3% да 15 трлн. 374,5 млрд. (10,9%), у Гродзенскай — на 5,6% да 10 трлн. 492,2 млрд. (7,4%), у Брэсцкай — на 5,8% да 12 трлн. 650,4 млрд. (8,9%), у Віцебскай — на 5,7% да 11 трлн. 303,8 млрд. (8%), у Мінску — на 2,1% да 37 трлн. 901,9 млрд. (26,8%).

Як адзначыў Белстат, згодна з першай ацэнкай ВУП за студзень—люты 2016 года аб`ём у бягучых цэнах склаў 141,5 трлн. рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 4% менш за ўзровень студзеня—лютага 2015 года. Індэкс-дэфлятар ВУП за студзень—люты 2016 года ў дачыненні да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 114,1%.

Афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на 2016 год, зацверджаны ў снежні 2015 года, прадугледжваў рост ВУП на 0,3%. Прагноз быў падрыхтаваны з улікам таго, што сярэднегадавая цана нафты, ад якой залежыць эканамічная актыўнасць у Расіі і ў Беларусі, складзе 50 долараў за барэль. Разам з тым у студзені 2016-га цана нафты на сусветным рынку рэзка знізілася і складае ад 30 да 35 долараў за барэль.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2016
 
Дата публикации:19.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:439
 
Ключевые слова:
Статистика ВВП Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме