https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Літвы: Мы адназначна не маем намеру купляць электраэнергію з Беларускай АЭС


Літоўскі прэм`ер-міністр Альгірдас Буткявічус пацвердзіў, што Літва не мае намеру купляць электраэнергію з Беларускай АЭС, будаўніцтва якой зараз вядзецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
"Так, мы гэтую пазіцыю ўжо выказвалі, мы адназначна не збіраемся закупляць электраэнергію з небяспечнай станцыі, і я думаю, што пазіцыя краін Еўрасаюза павінна быць такой жа. Магу сказаць, што ва ўсіх высновах, якія ўдалося сфармуляваць дзякуючы нашым намаганням, гаворыцца, што важна арганізаваць ядзерную бяспеку і за межамі ЕС", — заявіў Буткявічус сёння ў інтэрв`ю радыёстанцыі LRT, паведамляе партал delfi.lt.

Ён адзначыў, што Літва разам з партнёрамі будзе імкнуцца да таго, каб АЭС, што будуецца ў Астраўцы, адпавядала ўсім патрабаванням бяспекі. "Мы прытрымліваемся пазіцыі, што Рэспубліка Беларусь павінна паскорыць выкананне стрэс-тэстаў, якія даюць ацэнку рызыкам і надзейнасці, бо, мяркуючы па той інфармацыі, якую мы маем, дэкларацыя, падпісаная яшчэ ў чэрвені 2011 года з Еўракамісіяй, абавязвае Беларусь правесці гэтыя тэсты, аднак гэта не выканана. Мы будзем вылучаць патрабаванні, наколькі гэта магчыма, каб праект адпавядаў міжнародным патрабаванням ядзернай і экалагічнай бяспекі", — сказаў прэм`ер.

Нагадаем, з пункта гледжання літоўскага боку Беларуская АЭС, якая будуецца блізу мяжы і за 50 км ад Вільнюса, парушае патрабаванні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (Канвенцыя Эспа), якая прадугледжвае ацэнку ўздзеяння аб`ектаў на навакольнае асяроддзе не толькі ўнутры краіны, але і ў сумежных краінах.

Беларуская АЭС ўзводзіцца прыкладна за 20 кіламетраў ад Астраўца паводле праекта расійскай кампаніі "Атамстройэкспарт". Генеральным праекціроўшчыкам і падрадчыкам выступае расійская кампанія ААТ "НІАЭП" — ЗАТ "АСЭ". Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020-га.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2016
 
Дата публикации:15.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:695
 
Ключевые слова:
Энергетика Белорусская АЭС Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме