https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кухараў: трэба паглыбляць лакалізацыю вытворчасці ровараў і матацыклаў


Пасяджэнне Мінгарвыканкама "Аб разглядзе стратэгіі развіцця ТАА "МотаВелаЗавод" і ходу рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Рэканструкцыя тэрыторыі па праспекце Партызанскім, 8 у Мінску" праходзіць сёння з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.
"Кіраўніком дзяржавы даручана рэканструяваць тэрыторыю, зрабіць яе прамысловай, як гэта было гістарычна. Таму прынята рашэнне аб тым, што на базе гэтай тэрыторыі Мінскім тэхнапаркам будзе створаны прамысловы кластар, які ахопіць самыя розныя сферы дзейнасці ў галіне вытворчасці. Таксама даручана забяспечыць рэалізацыю аднаўлення "МотаВелаЗавода" з выпускам традыцыйнай прадукцыі, якая выраблялася доўгія гады", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, сёння на пасяджэнні будзе абмеркаваны шэраг пытанняў. "У першую чаргу, выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па лакалізацыі вытворчасці веласіпеднай тэхнікі і матацыклаў. Гэта вельмі важнае пытанне. На сённяшні дзень прамысловы патэнцыял краіны дае магчымасць забяспечыць выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы. Нам трэба толькі прыняць усе меры па забеспячэнні лакалізацыі ў дастатковай ступені. Ёсць пэўныя моманты, якія да канца не адпрацаваны. Але ў цэлым наша прамысловасць можа гэта зрабіць, - адзначыў старшыня Мінгарвыканкама. - Хацелася б сёння пачуць праблемныя пытанні, якія сапраўды ёсць, дакладна зацвердзіць стратэгію развіцця "МотаВелаЗавода" для таго, каб можна было кантраляваць ход рэалізацыі праекта".

27 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:250
 
Ключевые слова:
Локализация Импортозамещение Мотовелозавод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме