https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адзін рэгіён Расіі замяняе цэлыя краіны


Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой.
Беларусь і Расія прадаўжаюць вектар на цесную рэгіянальную інтэграцыю, і гэта чарговы раз пацвердзіў Х Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Па вялікім рахунку, на сённяшні дзень грэх на нешта скардзіцца: з 80 рэгіёнаў, з якімі ў нас ёсць адносіны і з якімі мы падпісалі шэраг пагадненняў, па 75 рэгіёнах у нас станоўчыя тэмпы росту і тавараабароту, і інвестыцый. Гэта гістарычныя лічбы, у нас ніколі такога не было», — сказаў Дзмітрый Крутой.

Разам з тым, паводле яго слоў, у невялікіх рэгіёнах Расіі — наш асноўны рэзерв. «Мы сустракаліся з Рэспублікай Марый Эл, дзе я, на мой сорам, яшчэ не быў. Але ў нас за 5 месяцаў тавараабарот ужо вышэйшы за ўзровень мінулага года і шмат цікавых тэм. Заходнія кампаніі пайшлі са сферы племянной жывёлагадоўлі, насенняводства, селекцыі. З Марый Эл нашы інстытуты Акадэміі навук, Мінсельгасхарчы працуюць актыўна. Гэта ўнікальныя тэмы, якія нараджаюцца з такіх жывых стасункаў. У малых рэгіёнах мы можам знайсці асноўны рэзерв», — адзначыў пасол.

«У нас з 48 рэгіёнамі з 80 тавараабарот перавысіў $100 млн. Беларусь з 49 краінамі мае такі тавараабарот. Гэта значыць фактычна адзін рэгіён Расіі замяняе цэлыя краіны. Вядома, мы павінны ўдзяляць гэтаму прыярытэтную ўвагу. І замацаваныя службовыя асобы павінны быць больш актыўныя. СOVID-19 скончыўся, ніякіх відэаканферэнцый — толькі асабістыя кантакты, асабістыя стасункі, асабістыя паездкі альбо да нас у Беларусь, альбо ў гэтыя рэгіёны. Па-іншаму нічога не працуе», — падкрэсліў Дзмітрый Крутой.

Звязда, 3 ліпеня 2023
 
Дата публикации:03.07.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Товарооборот Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме