https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Крэдыт з ЭўрАзЭС выплацяць шасьцю траншамі


Рада Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС 4 чэрвеня ў Кіеве ўхваліла выдзяленьне Беларусі на працягу трох гадоў крэдыту на 3 мільярды даляраў тэрмінам на 10 гадоў.
Прэс-служба АКФ паведамляе, што першы транш крэдыту ў 800 мільёнаў даляраў будзе пералічаны ў бліжэйшыя два тыдні.

Другі і наступныя траншы, кожны памерам 440 мільёнаў даляраў, будуць пералічвацца Беларусі па меры выкананьня ўзгодненых мераў праграмы стабілізацыі аплатнага балянсу і павышэньня канкурэнтаздольнасьці эканомікі, распрацаванай урадам краіны. Праграма ўключае меры па скарачэньні эмісійнага крэдытаваньня эканомікі, узмацненьні бюджэтнай дысцыпліны і папаўненьні міжнародных рэзэрваў да эканамічна бясьпечнага ўзроўню.

Як адзначылі ў фондзе, фінансавыя ўмовы крэдыту адпавядаюць стандартным ўмовам выдзяленьня фінансавых крэдытаў, якія ўхвалены радай АКФ для сваіх краін-удзельніц зь сярэднім узроўнем даходаў. Працэнтная стаўка адлюстроўвае цану фандаваньня Расіі на міжнародных рынках (на сёньня - каля 4,1% гадавых) і будзе пераглядацца кожныя тры месяцы. Дзесяцігадовы тэрмін крэдыту ўключае трохгадовы льготны пэрыяд, на працягу якога ажыцьцяўляецца толькі аплата працэнтаў па крэдыце. Пагашэньне асноўнай сумы крэдыту пачнецца з другой паловы 2014 году.

6 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:06.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2047
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме