https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфляцыя ў Беларусі з пачатку года перавысіла гадавы прагноз


У ліпені індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Беларусі вырас у параўнанні з чэрвенем на 0,9% і на 11,1% — у параўнанні са снежнем 2013 года, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Цэны на харчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем выраслі на 0,9%, з пачатку года — на 14,8%. Найбольш істотна падаражэлі: яйкі — на 11,1%, цукар — на 9,1%, алкагольныя напоі — на 2,9%, гарбата — на 2,2%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна — на 1,8%, крупы і бабовыя — на 1,1%.

Знізіліся цэны на масла — на 0,5%, бульбу  — на 11,2% і агародніну — на 11,7%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем павялічыліся на 1%, з пачатку года — на 3,6%. Больш за ўсё ў ліпені падаражэлі: бензін — на 5,5%, пісьмовыя прылады — на 3,5%, медыкаменты — на 2,5%, сінтэтычныя мыйныя сродкі — на 1%.

Знізіліся цэны на абутак — на 0,2%, веласіпеды і матацыклы — на 0,3%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі за месяц павысіліся на 0,6%, з пачатку года — на 16,5%. Больш за іншыя падаражэлі: санаторна-аздараўленчыя паслугі — на 3,7%, чыгуначных міжнародных зносінаў — на 3,4%, бытавыя — на 1,5%, медыцынскія — на 1,3%, турыстычныя — на 1,2%. Знізіліся тарыфы на водазабеспячэнне — на 0,05% і паслугі паветранага транспарту — на 0,1%.

Нагадаем, згодна з афіцыйным прагнозам інфляцыя па выніках 2014 года павінна скласці 11%, аднак урад папярэджваў, што гэты паказчык можа быць перагледжаны ў горшы бок. "Раней на 2014 год інфляцыя прагназавалася на ўзроўні 11%, але цяпер пралічваем, што яна будзе большай — дзесьці 16-17%", — заяўляла ў красавіку старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Згодна з прагнозам Сусветнага банка, інфляцыі па выніках 2014 года ў Беларусі перавысіць 16%. Асабліва калі адбудзецца запланаванае павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі і працягнецца карэкціроўка абменнага курсу, адзначалі эксперты СБ.

У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 16,5%, а ў 2015-м, паводле папярэдніх прагнозаў, спажывецкія цэны вырастуць на 12,5%. Такі прагноз урад прапаноўвае вызначыць у якасці мэтавага.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2014
 
Дата публикации:11.08.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Инфляция Белорусский рубль Продукты Цены Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме