https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Леанід Шэнец: Мы адыходзім ад імпарту электраэнергіі — нам выгадна выпрацоўваць яе на базе ўласных магутнасцяў


Сёлета Беларусь плануе імпартаваць 20,4 млрд. кубаметраў прыроднага газу, паведаміў 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шэнец.
Ён нагадаў, што ў 2013 годзе было закуплена 19,5 млрд. кубаметраў. "Гэтыя аб`ёмы ў нас узгоднены з "Газпромам", іх дастаткова для таго, каб забяспечыць эканоміку і энергетыку ў поўным аб`ёме, — адзначыў ён. — Мы адыходзім ад імпарту электраэнергіі — нам выгадна выпрацоўваць яе на базе ўласных магутнасцяў".

Прадстаўляючы журналістам новую канцэпцыю энергабяспекі краіны, Шэнец паведаміў: "Укараняючы высокаэфектыўныя генеруючыя магутнасці, мы зніжаем нашы расходы і кошт рэсурсаў для рэальнага сектара эканомікі. Такая пазіцыя будзе захоўвацца і ў будучыні. Сёння прымаюцца кропкавыя рашэнні для асобных буйных спажыўцоў — цэментных прадпрыемстваў, ААТ "Гомельшкло", для якіх велічыня зніжэння кошту рэсурсаў значна вышэйшая, чым для астатніх. Для іх асабліва важны ўвод сучасных, высокаэфектыўных магутнасцяў, аптымізацыя рэжыму працы".

БелаПАН, 6 сакавіка 2014
 
Дата публикации:06.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:714
 
Ключевые слова:
Энергетика Газпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме