https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ў супрацоўніцтве з Кітаем трэба пераходзіць ад крэдытнага да інвестыцыйнага ўзаемадзеяння


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Паводле слоў Прэзідэнта, Азіяцкі рэгіён, які захоўвае найбольш высокія тэмпы эканамічнага росту ў свеце і ўяўляе сабой ёмісты рынак для беларускай прадукцыі, з`яўляецца адным з важнейшых прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што сёння імпарт дзяржаў Азіі складае трэць сусветнага імпарту, шэраг дзяржаў займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў якасці замежных інвестараў.

Што датычыцца Кітайскай Народнай Рэспублікі, то Прэзідэнт адзначыў, што ўстаноўленыя з новым кіраўніцтвам адносіны ўсебаковага стратэгічнага ўзаемадзеяння даюць магчымасць і абавязваюць узмацніць інтэнсіўнасць двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

"Нам трэба пераходзіць сёння ад крэдытнага да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Менавіта прамыя інвестыцыі павінны стаць асноўным фактарам развіцця адносін і мадэрнізацыі эканомік дзвюх краін", - лічыць беларускі лідар.

"Я правёў прадметныя перагаворы з усімі азіяцкімі лідарамі, якія наведалі Беларусь, і магу без перабольшання заявіць, што мы стварылі сур`ёзныя перадумовы для актывізацыі ўсяго спектра нашага супрацоўніцтва з рэгіёнам Азіі. Пара практычна гэтыя дамоўленасці рэалізоўваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што "не трэба ўсюды без разбору ставіць беларускія зборачныя вытворчасці, распыляючы без канца свае сілы".

17 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.07.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1123
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Инвестиции Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме